КУ́НДА КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі мезаліту, плямёны якой жылі на Пн Беларусі, У Прыбалтыкі, Пн еўрап. ч. Расіі. Назва ад паселішча каля г. Кунда (Эстонія). Паходжанне культуры звязваюць з постсвідэрскім насельніцтвам, на якое ўплывалі носьбіты маглемазэ культуры і інш. Асн. заняткі насельніцтва — паляванне і рыбалоўства. Яно вырабляла крамянёвыя сіметрычныя наканечнікі стрэл з бакавой выемкай, скрабкі з укарочаных загатовак, разцы на зломе загатовак і інш. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах у выцягнутым становішчы; пахаванні адзіночныя, калектыўныя, у 1 або 2 ярусы. Пахавальны інвентар — крамянёвыя, каменныя і касцяныя прылады працы. Гіст. лёс насельніцтва К.к. звязаны з нарвенскай культурай. На Беларусі найб. даследаваныя помнікі Замошша (Верхнядзвінскі р-н) і Крумплева (Полацкі р-н).
У.П.Ксяндзоў.
т. 9, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
◎ Кундо́сіць ’цягаць за валасы’ (Нас., Нік. Заг.). Да кундыль (гл.). Словаўтварэнне выглядае наступным чыпам: *кунда (< кудла) > *кундос > кундосіць. Аб суфіксацыі на ‑ос гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Канада́ ’жанчына, якая ўмее прасіць’, канадзіць ’выпрошваць’ (КЭС. лаг.), ігп. ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.); смал. канайть ’прасіць’, арханг. ку́нда ’той, хто неадчэпна прыстае’. Няясна. Магчыма, звязапа з літ. gandas ’чуткі, гавэнда’. Параўн. семантычна блізкае ўкр. бойк. конападити ’канькаць’, ’назаляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)