Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Куба́ньКуба́нь, -ні ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кубань (р.) 1/134, 135, 169; 6/169
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУБА́НЬ,
рака ў Стаўрапольскім і Краснадарскім краях Расіі. Даўж. 870 км, пл.бас. 57,9 тыс.км². Пачынаецца 2 вытокамі (Улукам і Учкулан) на схілах Эльбруса, каля ледавіка Улукам. Упадае ў Тэмрукскі зал. Азоўскага м., утварае дэльту (пл. 4,3 тыс.км²). Ад сутокаў да г. Нявіннамыск цячэ пераважна ў глыбокай і вузкай цясніне, ніжэй выходзіць на раўніну, пойма шырокая, у рэчышчы шмат меляў, перакатаў, астравоў. У ніжнім цячэнні (ад упадзення р. Лаба) даліна расшыраецца, у пойме плаўні. Асн. прытокі: Тэберда, Малы і Вял. Зелянчук, Уруп, Лаба, Белая, Пшыш (злева). Жыўленне мяшанае. Летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады каля г. Краснадар 393 м³/с. У дэльце прамысл. рыбы (судак, тарань, асятровыя і інш.). Выкарыстоўваецца для арашэння. Частка вады К. па Нявіннамыскім арашальным канале паступае ў р. Егарлык (прыток р. Дон). Краснадарскае вадасховішча. Суднаходная ад вусця р. Лаба, у вярхоўі сплаўная. Гал. гарады: Карачаеўск, Чэркеск, Нявіннамыск, Армавір, Крапоткін, Усць-Лабінск, Краснадар; у дэльце — марскі порт Тэмрук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Куба́ньж.
1. Kubán n -s (край);
2. Kubán m -s i - (рака)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Kuban
[ku:ˈbæn]
Куба́нь
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЯЛІ́КІ СТАЎРАПО́ЛЬСКІ КАНА́Л (да 1970 Кубань-Калаўскі),
арашальна-абвадняльны канал у Стаўрапольскім краі Расійскай Федэрацыі. Адкрыты ў 1967. Злучае р.Кубань з Чаграйскім вадасховішчам (Калмыкія). Даўж. больш за 480 км. Прапускная здольнасць 180 м³/с. На Вялікім Стаўрапольскім канале — Вялікае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВІННАМЫ́СК,
горад у Стаўрапольскім краі, у Расіі, на р.Кубань. 131,9 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: эл.-тэхн., машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая (ф-кі камвольна-прадзільная, пач. перапрацоўкі воўны), харчовая; ВА «Азот». ГРЭС. Філіял Стаўрапольскага політэхн. ін-та. Краязн. музей. У Н. пачынаецца Нявіннамыскі канал (падае ваду з р.Кубань у р. Егарлык).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Закуба́нь, зыкуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.). Гл. закаба́іна. Пры функцыяніраванні слова не выключана другаснае супастаўленне з уласнай назвай р. Кубань.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРМАВІ́Р,
горад у Расіі, у Краснадарскім краі, на р.Кубань. Засн. ў 1839 пад назвай Армянскі аул. 178,7 тыс.ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне і металаапрацоўка (эл.-тэхн., нафтавае машынабудаванне, прыладабудаванне і інш.), харч. (мясакансервавая, малочная, алейна-тлушчавая), хім., дрэваапр., лёгкая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў.