Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кры́га¹, -і, ДМ кры́зе, мн. -і, крыг, ж.
Ільдзіна на рацэ, на возеры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кры́га², -і, ДМ кры́зе, мн. -і, крыг, ж.
Рыбалоўная сетка, якой ловяць рыбу ўдвух, ідучы бродам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кры́гаIж. льди́на (на реке, на море)
кры́гаIIж. бре́день м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кры́га1, ‑і, ДМ крызе; Рмн. крыг; ж.
Ільдзіна на рацэ, на возеры. З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі.Краўчанка.
кры́га2, ‑і, ДМ крызе; Рмн. крыг; ж.
Рыбалоўная снасць у выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі, якой ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крыга 4/189; 6/134; 9/203
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ГА,
бел.традыц. прылада для лоўлі рыбы ў неглыбокіх зарослых месцах. Складалася з двух палазоў і шаста (дзеда), да якіх прымацоўвалася сетка з тоўстых нітак або рэдка сатканае палатно.
Канцамі палазы злучаліся так, што маглі ўтварыць любы вугал. Рыбу лавілі ўтрох: двое трымалі К. за сагнутыя канцы палазоў і цягнулі яе, трэці пры дапамозе шаста прыціскаў палазы да дна. Каб праверыць улоў, палазы зводзілі і прыўзнімалі К. над вадой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ГА (Алесь) (сапр.Асіпенка Аляксандр Аляксандравіч; н. 1.5.1943, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1989). Плаваў матросам на траўлеры на Поўначы. У 1967—71, 1972—78 і з 1990 працуе ў прэсе. Друкуецца з 1965. Аўтар аповесцей «Я вярнуся да цябе, мора!» (1965), «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1973), «Чайкі над полем» (1978), кн. для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987). Піша пра маракоў Запаляр’я, меліяратараў Палесся, чарнобыльскія праблемы, пытанні сучаснага жыцця.