КРЫВЯНА́Я ТЛЯ (Eriosoma lanigerum),

насякомае падатр. (сям.) тлей. Пашырана ў Амерыцы, Паўд. Афрыцы, на а-вах Н. Зеландыя і Тасманія. Завезена ў Еўропу. Трапляецца ў Закаўказзі, Крыме, Малдавіі. Шкоднік яблыні.

Даўж. да 3 мм. Цела бурае, укрыта белым пушком з васковых нітак. Лапкі двухчленістыя, з кіпцюркамі. Калі тлю расціснуць, застаецца чырв. пляма (адсюль назва). Корміцца сокамі дрэва, у месцах смактання на ствалах і каранях утвараюцца жаўлакі, нарасты, шчыліны. Калоніі К.т. (накшталт снежных камякоў ці камякоў ваты) на парастках, ствалах і каранях дрэва; небяспечная для сеянцаў. Размнажаецца ў Еўропе без апладнення (партэнагенез), за лета дае да 19 пакаленняў. Зімуе на ствалах і каранях яблыні.

Крывяная тля: 1 — крылатая самка; 2 — бяскрылая самка.

т. 8, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВЯНА́Я МУКА́,

прадукт перапрацоўкі крыві, што збіраецца пры забоі жывёлы, у выглядзе сухога, дробназярністага карычневага парашку, у якім адсутнічаюць патагенныя мікраарганізмы; крыніца паўнацэннага пратэіну. Скормліваюць с.-г. жывёлам, пераважна свінням, птушкам і пушным звярам. Выкарыстоўваецца і як угнаенне.

т. 8, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖО́ЎТАЯ КРЫВЯ́НАЯ СОЛЬ,

калію гексацыянаферату (II) трыгідрат, K4[Fe(CN)6]∙3H2O, гл. ў арт. Калію злучэнні.

т. 6, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крывяны́, -а́я, -о́е.

1. гл. кроў.

2. Які складаецца з крыві.

Крывяная пляма.

3. Прыгатаваны з крыві, з крывёю.

Крывяная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Крывяная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да крыві (у 1 знач.). Крывяны ціск. // Які складаецца з крыві, змяшчае ў сабе кроў. Крывяная капля. // Прыгатаваны з крыві. Крывяная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крывяны́ крывяна́я крывяно́е крывяны́я
Р. крывяно́га крывяно́й
крывяно́е
крывяно́га крывяны́х
Д. крывяно́му крывяно́й крывяно́му крывяны́м
В. крывяны́ (неадуш.)
крывяно́га (адуш.)
крывяну́ю крывяно́е крывяны́я (неадуш.)
крывяны́х (адуш.)
Т. крывяны́м крывяно́й
крывяно́ю
крывяны́м крывяны́мі
М. крывяны́м крывяно́й крывяны́м крывяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

white cell [ˈwaɪtˌsel] n. physiol. бе́лая крывяна́я кле́тка, лейкацы́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крывя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Запечаная ў кішках кроў разам са спецыямі; крывяная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bltwurst f -, würste крывяна́я каўбаса́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)