кручкава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кручкава́ты кручкава́тая кручкава́тае кручкава́тыя
Р. кручкава́тага кручкава́тай
кручкава́тае
кручкава́тага кручкава́тых
Д. кручкава́таму кручкава́тай кручкава́таму кручкава́тым
В. кручкава́ты (неадуш.)
кручкава́тага (адуш.)
кручкава́тую кручкава́тае кручкава́тыя (неадуш.)
кручкава́тых (адуш.)
Т. кручкава́тым кручкава́тай
кручкава́таю
кручкава́тым кручкава́тымі
М. кручкава́тым кручкава́тай кручкава́тым кручкава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кручкава́ты крючкова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кручкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Загнуты кручком, па форме падобны на кручок. Кручкаватая дзюба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крючкова́тый кручкава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДРЭПАНАКЛА́ДУС (Drepanocladus),

род брыевых імхоў сям. амблістэгіевых. Вядома 40 відаў. Большасць з іх пашырана ў халодных і ўмераных зонах. На Беларусі 8 відаў, часцей трапляюцца балотныя — Д. глянцаваты (D. vemicosus) і Д. сагнуты (D. aduncus); у вадаёмах пашыраны Д. Зентнера (D. sendtneri), Д. бяскольцавы (D. exannulatus) і Д. плаваючы (D. fluitans); Д. кручкаваты (D. uncinatus) расце ў хвойных і мяшаных лясах. Торфаўтваральнікі.

Адна- і двухдомныя лістасцябловыя імхі. Дзярнінкі звычайна бліскучыя, буйныя, зялёныя, жаўтавата-зялёныя, карычневыя, чарнаватыя. Сцябло ляжачае да прамастойнага. Лісце цэльнакрайняе ці пілаватае. Каробачка са спорамі на прамой ножцы, цыліндрычная, сагнутая; вечка з дзюбай або бародаўкай.

Дрэпанакладус кручкаваты: а — расліна, б — ліст.

т. 6, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Багра́к ’няроўнасць, шурпатасць’, багракова́тыйкручкаваты’ (палес., Клім.). Цёмнае слова. Хутчэй за ўсё да буго́р ’няроўнасць’ з дыялектнай зменай ненаціскнога у > а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

haczykowaty

кручкаваты;

nos haczykowaty — нос кручком

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hooked

[hʊkt]

adj.

1) крывы́, кручкава́ты

2) зьвя́заны кручко́м

3) informal

hooked (on) — па-няво́льніцку зале́жны, падчэ́плены

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАЛО́ТНІК, вадзяная зорачка (Callitriche),

род кветкавых раслін сям. балотнікавых. 25 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя некаторых пустыняў і высакагор’яў. На Беларусі 5 відаў: балотнік веснавы (Callitriche verna), сажалкавы (Callitriche stagnalis), двухполы (Callitriche hermaphroditica), караткаплодны (Callitriche cophocarpa), кручкаваты (Callitriche hamulata). Растуць у вадаёмах са стаячай і павольнай вадой, лужынах, утвараюць зараснікі на паверхні вады; ёсць наземныя формы.

Адна-, шматгадовыя травяністыя расліны, голыя або ўкрытыя зорчатымі валаскамі. Сцябло тонкае, плавае ў вадзе (у наземных формаў сцелецца). Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, без прылісткаў. Кветкі дробныя, адна-, радзей двухполыя, без калякветніка, па 1—2 у пазухах лісця або сабраны па некалькі адна над адной. Плод — чатырохарэшак (мерыкарпій). Насенне з мясістым эндаспермам, разносіцца насякомымі. Усе віды — корм і сховішча для рыб.

Балотнік веснавы.

т. 2, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аро́л, арла́, мн. арлы́, арло́ў, м.

1. Драпежная, дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе.

Стэпавы а.

Арлу з савою не па дарозе (прымаўка).

2. перан. Пра смелага, гордага чалавека.

Зірні на сваіх арлоў!

Якія слаўныя хлопцы!

Арол ці рэшка? (разм.) — пытанне пры падкідванні манеты з мэтай вырашыць што-н. жэрабем.

|| прым. арлі́ны, -ая, -ае.

А. погляд (смелы, горды, праніклівы). А. нос (тонкі, кручкаваты нос).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)