кру́ча, -ы, мн. -ы, круч і -аў, ж.

Круты спуск, абрыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кру́ча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Кру́ча
Р. Кру́чы
Д. Кру́чы
В. Кру́чу
Т. Кру́чай
Кру́чаю
М. Кру́чы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кру́ча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кру́ча кру́чы
Р. кру́чы кру́ч
Д. кру́чы кру́чам
В. кру́чу кру́чы
Т. кру́чай
кру́чаю
кру́чамі
М. кру́чы кру́чах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кру́ча ж. кру́ча, крутизна́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́ча ж. кру́ча, -чы ж., стро́ма, -мы ж., абры́ў, -ры́ву м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́ча, ‑ы, ж.

Крутое месца, круты бераг, спуск. Бальніца стаіць на высокім беразе, над самай кручай, і Дняпро — вось ён, унізе. Шамякін. Крохкі, высушаны сонцам глей увесь час асыпаўся з-пад ног, калі яны спускаліся з кручы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Круча (в.) 6/122 (к.), 129; 10/210 (к.); 11/41, 518, 619

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ЧА,

вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Аслік. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 18 км на З ад г.п. Круглае, 83 км ад Магілёва, 9 км ад чыг. ст. Слаўнае. 500 ж., 189 двароў (1998).

Вядома з 18 ст. З 1772 у Рас. імперыі. У ліст. 1812 партыз. атрад А.​М.​Сяславіна каля вёскі знішчыў частку атрада франц. арміі. З 1820 К. — мястэчка, 425 ж., 35 двароў, у 1880—430 ж., 62 двары, карчма, млын, 3 кірмашы на год. У 1909 мястэчка Паўлавіцкай вол. Магілёўскага пав., 672 ж. 95 двароў, крэдытнае т-ва, царкоўнапрыходская школа, аддз. сувязі, фельч.-ак. пункт, вінная крама. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Круглянскім р-не Аршанскай акругі, з 1925 вёска. У 1931—35 у Талачынскім р-не. У Вял. Айч. вайну 17.9.1942 ням.-фаш. захопнікі поўнасцю спалілі вёску, знішчылі 191 жыхара. Адноўлена пасля вайны. У 1959—66 у Бялыніцкім р-не. У 1972—453 ж., 97 двароў.

Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі магілы ахвяр фашызму.

А.​Г.​Шчарбатаў.

т. 8, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кру́ча ж. stéiler Ábhang, Stéilhang m -(e)s, -hänge; Stéilufer n -s, - (бераг)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кру́ча 1 ’крутое месца, круты бераг, спуск’ (ТСБМ, Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом.), укр. круча, рус. круча ’тс’. Да krǫtja. Гл. круты 1 (Фасмер, 2, 387).

Кру́ча 2 ’вір, завіруха’ (Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Да круціць 1. Зыходная форма krǫtja. Гл. круча 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)