Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
крапі́ўніцаж., мед. крапи́вница
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
крапі́ўніца, ‑ы, ж.
Хвароба, якая суправаджаецца свербам і паяўленнем на скуры пухіркоў, падобных да апёкаў крапівой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крапіўніца, гл. Алергія
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Крапіўніца (р., бас. Калоны) 5/272
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ЎНІЦА,
рэакцыя арганізма на энда- і экзагенныя раздражняльнікі, якая праяўляецца раптоўнай высыпкай на скуры (іншы раз на слізістай гартані) і моцным свербам. Абумоўлена апёкамі крапівой і інш. раслінамі, укусамі насякомых, дзеяннем тэмпературных, хім., харч., фіз. (холад, сонца і інш.), мех., нерв., эндакрынных, мікробных фактараў, павышанай адчувальнасцю да медыкаментаў, стомленасцю, страўнікава-кішачнымі інтаксікацыямі, гліснымі інвазіямі, хваробамі крыві, парушэннямі абмену рэчываў і інш. Працякае востра (пухіры ўзнікаюць раптоўна, знікаюць праз мінуты ці гадзіны) і хранічна (высыпка або яе рэцыдывы цягнуцца тыдні ці месяцы), іншы раз з дрыжыкамі, ліхаманкай, недамаганнем, павышанай т-рай цела. Лячэнне тэрапеўтычнае.