крапі́ўніца, -ы, ж.

1. Хвароба, якая суправаджаецца свербам і з’яўленнем на скуры пухіркоў, падобных да апёкаў крапівы.

2. Род матылькоў з чорным абрамленнем крылаў і блакітнымі плямамі на іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крапі́ўніца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Крапі́ўніца
Р. Крапі́ўніцы
Д. Крапі́ўніцы
В. Крапі́ўніцу
Т. Крапі́ўніцай
Крапі́ўніцаю
М. Крапі́ўніцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крапі́ўніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. крапі́ўніца
Р. крапі́ўніцы
Д. крапі́ўніцы
В. крапі́ўніцу
Т. крапі́ўніцай
крапі́ўніцаю
М. крапі́ўніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крапі́ўніца ж., мед. крапи́вница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крапі́ўніца, ‑ы, ж.

Хвароба, якая суправаджаецца свербам і паяўленнем на скуры пухіркоў, падобных да апёкаў крапівой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапіва́, -ы́, ж.

Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці.

Нарваць крапівы.

|| прым. крапі́ўны, -ая, -ае.

Крапіўная ліхаманка — тое, што і крапіўніца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́дліца мёд. ’крапіўніца’: пудліца нашлася, усе рукі высыпіць, сільна чэшыцца (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, табуізаваная назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крапи́вница ж.

1. мед. крапі́ўніца, -цы ж.;

2. зоол. крапі́ўнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліхама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і дрыготкай. Прастудная ліхаманка.

2. Разм. Малярыя, трасца. — Прыходзіла цётка Рамэ, — сказаў Хоці. — Яна гаварыла, што ў цябе ліхаманка і табе трэба хіна... Арабей.

3. перан. Узбуджаны, трывожны стан; празмерна паспешлівая, гарачкавая дзейнасць. Біржавая ліхаманка. □ Ніхто нічога не ведаў,.. і кардон калаціла ліхаманка трывогі і жаху. Караткевіч.

•••

Балотная ліхаманка — тое, што і малярыя.

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Крапіўная ліхаманка (уст.) — тое, што і крапіўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)