Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ко́шык, -а, мн. -і, м.
Тое, што і кош (у 1 знач.); невялікі кош.
|| прым.ко́шыкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́шыкм. корзи́на ж., корзи́нка ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́шык, ‑а, м.
Невялікі кош; тое, што і кош (у 1 знач.). З калгаса прыбег.. Піліпчык. Ён прынёс цэлы кошык, напакаваны ўсякай ежай.Лынькоў.Мы назбіралі з доктарам Ваўковічам грыбоў — ён поўны кошык, а я ўсяго некалькі баравікоў — і селі адпачыць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНЫ КО́ШЫК,
метад вымярэння сярэднеўзважанага курсу адной валюты ў адносінах да пэўнага набору інш. валют. Выкарыстоўваецца ў сувязі з увядзеннем у 1973 плаваючых валютных курсаў. Неабходны для разліку курсаў нац, валют, стварэння міжнар. грашовых адзінак (тыпу СДР, ЭКЮ і інш.), індэксацыі валюты цаны і валюты пазыкі ў міжнар.эканам. адносінах. Для разліку валютнага курса бяруць валюту некалькіх краін, вызначаюць удз. вагу дадзенай краіны ў сукупным валавым нац. прадукце і знешнегандл. абароце гэтых краін. Напр., для «пабудовы» СДР выкарыстана 5 нац. валют (долар ЗША, ням. марка, яп. іена, франц. франк, фунт стэрлінгаў Вялікабрытаніі) і ЭКЮ.