Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТРА,
рака ў Літве і Гродзенскім і Шчучынскім р-нах Гродзенскай вобл. Беларусі, правы прыток р. Нёман.
Даўж. 140 км. Пл. вадазбору 2060 км². Пачынаецца на тэр. Літвы (Варэнскі р-н), каля 20 км цячэ па мяжы Беларусі і Літвы. Асн. прытокі: Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідзелька (злева), Пыранка (справа). Даліна да воз. Корава выразная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбаковая, шыр. 300—500 м, да вусця р. Рыча нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — звілістая, сухая. Рэчышча моцназвілістае, ніжэй в. Агароднікі Шчучынскага р-на на працягу 3 км камяністы перакат. Шыр. рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слабазабалочаныя, ніжэй — стромкія, выш. 1—5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак. — пач. красавіка. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у пач. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м³/с. На левабярэжжы — Катранская пушча. Зоны адпачынку Котра (уздоўж ракі) і Скідзель (на левабярэжжы). Ад вусця ўверх па цячэнні (35 км) рыбапрамысл. ўчастак. У пойме меліярац. каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬКА, Скідзяліца, Скідзялянка,
рака ў Мастоўскім і Гродзенскім р-нах, левы прыток р.Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 450 км². Цячэ па Нёманскай нізіне. Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Заполле Мастоўскага р-на, упадае ў р.Котра каля в. Некрашы Гродзенскага р-на. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да упадзення р. Спушанка) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРБЯ́НКА, Чэрня,
рака ў Воранаўскім і Шчучынскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р.Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 88 км². Пачынаецца каля в. Шынкаўшчына Воранаўскага р-на, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў р.Котра за 6 км на ПнУ ад в. Прудцы Шчучынскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РШТАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Бярштанскае возера,
у Беларусі, у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р.Котра, за 36 км на ПнЗ ад г. Шчучын. Пл. 1,68 км², даўж. 3,36 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 17 м. Пл. вадазбору 43 км².
Схілы тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя. Дно сапрапелістае. З астравы агульнай пл. 0,09 га. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з р.Котра, упадаюць р. Рудна і меліярац. канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВІ́ША,
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р.Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 328 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Мякішы, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў р.Котра на У ад хут. Зубраўка. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 500—600 м, у ніжнім цячэнні перасечаная старыцамі. Пойма двухбаковая, у ніжнім цячэнні пад хмызняком. Рэчышча на працягу 27 км ад вытоку каналізаванае. Каля в. Кронькі сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧЫ БОР,
балота ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у вадазборы р.Котра. Нізіннага (93%) і вярховага тыпаў. Пл. 6,3 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,5 тыс.га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 1,3 м. Амаль на ўсёй пл. ёсць падсцілачны торф і сапрапель. Балота часткова асушана. На неасушанай ч. пераважае разнатраўная асакова-сфагнавая расліннасць, на 2,3 тыс.га хваёвы лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫРА́НКА, Хамутоўка,
рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток р.Котра (бас.р. Нёман). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 622 км². Пачынаецца з воз. Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца. Ад вытоку да воз. Белае называецца Хамутоўка. Асн. прыток — р. Бярвенка. Даліна ў сярэднім цячэнні невыразная, у верхнім і ніжнім трапецападобная (шыр. 200—300 м). Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, шыр. 3—4 м, месцамі да 10 м, на ўчастку ніжэй воз. Рыбніца да в. Пыра (3,2 км) каналізаванае.