ко́лавау́сенічны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́лавау́сенічны ко́лавау́сенічная ко́лавау́сенічнае ко́лавау́сенічныя
Р. ко́лавау́сенічнага ко́лавау́сенічнай
ко́лавау́сенічнае
ко́лавау́сенічнага ко́лавау́сенічных
Д. ко́лавау́сенічнаму ко́лавау́сенічнай ко́лавау́сенічнаму ко́лавау́сенічным
В. ко́лавау́сенічны (неадуш.)
ко́лавау́сенічнага (адуш.)
ко́лавау́сенічную ко́лавау́сенічнае ко́лавау́сенічныя (неадуш.)
ко́лавау́сенічных (адуш.)
Т. ко́лавау́сенічным ко́лавау́сенічнай
ко́лавау́сенічнаю
ко́лавау́сенічным ко́лавау́сенічнымі
М. ко́лавау́сенічным ко́лавау́сенічнай ко́лавау́сенічным ко́лавау́сенічных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ко́лава-па́льцавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́лава-па́льцавы ко́лава-па́льцавая ко́лава-па́льцавае ко́лава-па́льцавыя
Р. ко́лава-па́льцавага ко́лава-па́льцавай
ко́лава-па́льцавае
ко́лава-па́льцавага ко́лава-па́льцавых
Д. ко́лава-па́льцаваму ко́лава-па́льцавай ко́лава-па́льцаваму ко́лава-па́льцавым
В. ко́лава-па́льцавы (неадуш.)
ко́лава-па́льцавага (адуш.)
ко́лава-па́льцавую ко́лава-па́льцавае ко́лава-па́льцавыя (неадуш.)
ко́лава-па́льцавых (адуш.)
Т. ко́лава-па́льцавым ко́лава-па́льцавай
ко́лава-па́льцаваю
ко́лава-па́льцавым ко́лава-па́льцавымі
М. ко́лава-па́льцавым ко́лава-па́льцавай ко́лава-па́льцавым ко́лава-па́льцавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ко́лаваэ́йкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́лаваэ́йкавы ко́лаваэ́йкавая ко́лаваэ́йкавае ко́лаваэ́йкавыя
Р. ко́лаваэ́йкавага ко́лаваэ́йкавай
ко́лаваэ́йкавае
ко́лаваэ́йкавага ко́лаваэ́йкавых
Д. ко́лаваэ́йкаваму ко́лаваэ́йкавай ко́лаваэ́йкаваму ко́лаваэ́йкавым
В. ко́лаваэ́йкавы (неадуш.)
ко́лаваэ́йкавага (адуш.)
ко́лаваэ́йкавую ко́лаваэ́йкавае ко́лаваэ́йкавыя (неадуш.)
ко́лаваэ́йкавых (адуш.)
Т. ко́лаваэ́йкавым ко́лаваэ́йкавай
ко́лаваэ́йкаваю
ко́лаваэ́йкавым ко́лаваэ́йкавымі
М. ко́лаваэ́йкавым ко́лаваэ́йкавай ко́лаваэ́йкавым ко́лаваэ́йкавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БУ́НКЕР-ЦЯГНІ́К,

транспартны сродак для бесперапыннай загрузкі, транспартавання і разгрузкі горнай масы. Складаецца з секцый-платформаў (без тарцовых сценак) на колава-рэйкавым ходзе. Секцыі ўтвараюць суцэльны жолаб-бункер, па дне якога пракладзены скрабалкавы або пласціністы канвеер для загрузкі і выгрузкі горнай масы. Бываюць са скрэпернай загрузкай-выгрузкай, з вібрацыйнымі секцыямі, адкіднымі днішчамі і інш. Умяшчальнасць бункера-цягніка звычайна 20—40 м³.

т. 3, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́БЛІ,

1) прылада для зграбання сена, саломы, выграбання каласкоў і цёртай саломы з зерневай кучы і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Складаюцца з галоўкі з 8—14 зубамі і гладкай ручкі (грабільна). Зубы (даўж. 7—10 см) выразалі пераважна з дубу, ясеню, грабу і забівалі ў адтуліны галоўкі. У наш час выкарыстоўваюць граблі з метал. ці пластмасавымі галоўкамі.

2) Прычапныя або навясныя с.-г. машыны для зграбання скошанай травы ў валкі, варушэння травы ў пракосах і пераварочвання валкоў для паскарэння сушкі, а таксама для зграбання саломы.

Адрозніваюць граблі: папярочныя (утвараюць валок сена ўпоперак напрамку руху агрэгата), бакавыя колава-пальцавыя (складаюцца з 2 секцый, якія пры зграбанні сена ў валок устанаўліваюць вуглом назад, пры варушэнні — вуглом уперад, пры пераварочванні працуе адна секцыя); ратацыйныя (складаюцца з 2 ротараў са зменнымі граблінамі для зграбання і пераварочвання сена, варушэння і раскідвання валкоў). Шырыня захопу да 14 м, рабочая скорасць да 12 км/гадз. Агрэгатуюцца з любым трактарам.

т. 5, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)