кно́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кно́пка кно́пкі
Р. кно́пкі кно́пак
Д. кно́пцы кно́пкам
В. кно́пку кно́пкі
Т. кно́пкай
кно́пкаю
кно́пкамі
М. кно́пцы кно́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кно́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.

2. Невялікі акруглы выступ, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.

К. ліфта.

3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.

Пальчаткі на кнопках.

4. Пра чалавека маленькага росту (разм., жарт.).

Націснуць на ўсе кнопкі — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.

|| памянш.-ласк. кно́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кно́пачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кно́пка ж., в разн. знач. кно́пка;

наці́снуць на (усе) ~кі — нажа́ть на (все) кно́пки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кно́пка

1. кно́пка, -кі ж.;

2. (застёжка) за́панка, -кі ж., за́пінка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кно́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Род цвічка з круглай шырокай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну да чаго‑н. цвёрдага. На сцэну падняўся інжынер-архітэктар, раскруціў вялізны ліст паперы і прыкалоў яго кнопкамі. Чорны.

2. Рухомы пупок, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго. Кнопка электрычнага званка. □ Недзе там далёка наверсе дзяжурны механік націснуў кнопку, і клетка нячутна паплыла ўгору. Кулакоўскі.

3. Род металічнай засцежкі, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў другую. Кофта на кнопках. □ Начальнік адшпіліў кнопкі і выцягнуў карту з планшэта. Самуйлёнак. // перан. Разм. Пра маленькага вяртлявага чалавека. — Ды і хто яна такая, гэта кнопка, каб весці допыт? Ваданосаў.

•••

Націснуць на (усе) кнопкі гл. націснуць.

[Ад гал. knoop — гузік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кно́пка ж

1. (канцылярская) Rißnagel m -s, -nägel, Rißzwecke f -, -n, Hftzwecke f;

прымацава́ць кно́пкай mit Rißzwecken befstigen; nzwecken vt;

2. (для зашпільвання) Drckknopf m -(e)s, -knöpfe;

3. разм (націскальны гузік) Knopf m -(e)s, Knöpfe; Kontktknopf m, Tster m -s, -, Tste f -, -n;

выпрабава́льная кно́пка Prüftaste f;

кно́пка за́пісу (на магнітафоне) ufnahmetaste f;

кно́пка «стоп» Stptaste f;

наці́снуць на ўсе кно́пкі перан lle Regster zehen*, lle Hbel in Bewgung setzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кно́пка ’запінка, род цвічка з круглай шырокай плешкай’. Укр. кнопка, рус. кнопка ’тс’. Запазычанне з ням. Knopf (Фасмер, 2, 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кно́пка

(рус. кнопка, ад гал. knoop = гузік)

1) цвічок з круглай шырокай плешкай для прымацавання паперы, тканіны да чаго-н. цвёрдага;

2) рухомы гузічак для замыкання электрычнага ланцуга або прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яе (напр. к. электрычнага званка);

3) металічная засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў другую.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

вызывно́й спец. (служащий для вызова) вызыўны́;

вызывна́я кно́пка вызыўна́я кно́пка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкліко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для выклікаў. Выкліковая кнопка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)