Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ры́мно (з ру́бэм) ’верхні край пасуды’ (Клімчук, ЛА 5). Да ро́ўны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вы́баўкнуць, вы́бовкнуты ’вынырнуць’ (пін., Нар. лекс.). Да бо́ўкнуць ’упасці ў ваду’; сюды ж, відаць, і драгіч.вы́бовчаный ’выпучаны’, якое Клімчук (Бел.-укр. ізал.) звязвае з карп.бовчь ’паглыбленне ў рацэ’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мумрыта́ць, драг.мумрыта́ты ’мямліць’ (Клім.). Роднаснымі да яго Клімчук (ЛП, 16) лічыць серб.-харв.му̀млати, му̀мљати, мр̀мљати ’мармытаць’, балг.мъ́мря ’дакараць, сварыцца’. Да мумрыць (гл.). Утворана ад назоўніка з суфіксам ‑otъ. Гл. таксама му́мрыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачо́мацца ’апрытомнець (пасля цяжкай хваробы, ап’янення)’; ’апомніцца, апрытомнець’ (КТС, Цыхун, вусн. паведамл.), ачомкацца ’тс’ (Ян., Казкі пра жывёл, 128). Няясна. Параўн. драг.рошчовматыся (Клімчук, вусн. паведамл.) і ўкр.очуматися ’тс’; серб.-харв.ча̏мати ’жыць, заставацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫЯЛЕКТАЛАГІ́ЧНЫ А́ТЛАС лінгвістычны атлас, сістэматызаваны зборнік дыялекталагічных карт пэўнай тэрыторыі, якія паказваюць пашырэнне асобных дыялектных асаблівасцей адной мовы ці комплексу моў. Падзяляюцца на некалькі тыпаў. Д.а. адной мовы, або нацыянальныя: «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» П.А.Бузука (1928), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (т. 1—4, 1993—97). Д.а. рэгіянальныя, якія ахопліваюць частку тэрыторыі, адной або некалькіх моў: «Атлас усходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—5, 1980—95; выд. працягваецца), «Параўнальнае вывучэнне геаграфіі слоў (Палессе—Мазоўша)» І.Тарнацкага (1939), «Лінгвістычны атлас Ніжняй Прыпяці» Т.В.Назаравай (1985) і інш. Д.а. групы роднасных моў: Агульнаславянскі лінгвістычны атлас (АЛА; выходзіць у серыях — лексікасловаўтваральнай і фанетыка-граматычнай; вып. 1—2, 1988—90; выд. працягваецца). Д.а. тэрыторый, на якіх бытуюць гаворкі як роднасных, так і рознасістэмных моў: Лінгвістычны атлас Еўропы (ЛАЕ, вып. 1—6, 1983—97; выд. працягваецца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Раскаштро́біць ’растрапаць’, роскоштро́бъяны ’растрапаны (аб валасах)’ (Клім.). Да коштро́ба ’непрычасаны, непрычасаная’ (драг., Клімчук, вусн. паведамл.), якое, у сваю чаргу, звязана з каструбаваты (гл.) і пад. Змену зычнага ў корані слова (с → ш) трэба тлумачыць экспрэсіўным ужываннем. Параўн. раскатрубачыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАРУ́СКІ ТЭА́ТР «ЛЯ́ЛЬКА».
Створаны ў 1990 у Віцебску з трупы лялечнікаў, якая працавала пры Бел. т-ры імя Я.Коласа з 1986. Маст. кіраўнік В.Клімчук, гал. мастак А.Сідараў (з 1990). 20.4.1986 паказаны першы спектакль трупы «Дзед і Жораў» В.Вольскага. Як самастойны тэатр адкрыўся ў 1990 спектаклем «Казка пра Ямелю» Я.Тарахоўскай. У супрацоўніцтве з бел. аўтарамі створаны спектаклі: «Прыгоды трох парасят» Н.Мацяш, «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П.Сіняўскага, «Іванава шчасце» А.Дыбчы (паводле бел.нар. казак), «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» У.Граўцова (паводле твораў Я.Баршчэўскага). Сярод інш. пастановак: «Усмешка клоуна» Я.Чапавецкага, «Казкі Андэрсена» (інсцэніроўка рэж. Я.Угрумава), «Чорная курыца» А.Пагарэльскага, «Папялушка» Я.Шварца, «Лялечнік» М.Стывенса, «Дапытлівы слонік» Р.Кіплінга, «Хлопчык-зорка» О.Уайльда. Акцёры працуюць з лялькамі розных сістэм (марыянеткі, трысцёвыя, планшэтныя, пальчатачныя).
Дз.У.Стэльмах.
Да арт.Беларускі тэатр «Лялька». Удзельнікі спектакля «Дзед і Жораў» В.Вольскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыабрэ́ць ’набыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Пры адсутнасці бяспрэфікснай формы хутчэй за ўсё запазычана з рус.приобрести ’тс’, параўн. іркуц.приобрекчи́ ’тс’; аднак наяўнасць старой карпата-палескай ізалексы, укр.приобрі́ти ’прыдбаць’ — прыобры́ты ’тс’ (Клімчук, Бел.-укр. ізал., 35) сведчыць пра зыходную ц.-слав. форму обрѣсти ’знайсці’, роднасную сустрэць, стрэчанне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр.пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг.ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).