клё́кат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. клё́кат
Р. клё́кату
Д. клё́кату
В. клё́кат
Т. клё́катам
М. клё́каце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клёкат, -у, М -каце, м.

1. Перарывістыя крыкі, характэрныя для некаторых птушак.

К. бусла.

2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей.

К. вады ў трубах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клёкат, -ту м.

1. (птиц) клёкот;

2. (при кипении) клокота́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клёкат, ‑у, М ‑каце, м.

1. Перарывісты крык, характэрны для некаторых птушак. Бусліны клёкат. □ Гучаць мелодыі, і сэрца рвецца Туды, дзе ружамі цвітуць даліны, Дзе вінаграднік ля дарогі ўецца, А ў небе клёкат чуецца арліны. Гілевіч.

2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей. Клёкат вады.

3. Пра глухія перарывістыя гукі ў горле, грудзях. Сын гаварыў спакойным тонам, але з нейкім слабым клёкатам у глотцы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клёкат м. Klppern (des Strches)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Клёкат1 ’перарывісты крык некаторых птушак’ (ТСБМ). Гукапераймальнае. Укр. клекіт, рус. клекот ’тс’, польск. klekot ’стук’, чэш. klekotклёкат’, славац. klekot ’тс’, в.-луж. klekot ’балбатня’, н.-луж. klekot ’тс’. Утварэнне з суфіксам ‑otъ (Трубачоў, Эт. сл., 9, 192).

Клёкат2 ’шыя’ (Бяльк.). Ілюстрацыя ў Бяльк., 227 даволі няпэўная: «Родненькая, як у цябе запекся клёкат, ажно чорны». Магчыма, маецца на ўвазе значэнне ’горла’. Тады клёкат ’булькатанне, хрыпенне (у горле), гарлавы гук’ > ’горла’. Словаўтварэнне з прасл. ‑otъ для аддзеяслоўных назоўнікаў гаворыць аб надзейнасці такога семантычнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клёкот клёкат, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

squawk1 [skwɔ:k] n. прані́злівы крык; клёкат; куда́хтанне; гагата́нне, го́гат

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кло́кот бу́лькат, -ту м., клёкат, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буслі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бусла; належыць буслу. Бусліны клёкат. Буслінае гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)