Клыка́ць ’глытаць, выпіваць, есці’ (Нас., З нар. сл., Мат. Гом., ТС). Магчыма, кантамінацыя клюкаць 2 (гл.) і глытаць (гл.).
Клы́каць ’блытаць’ (Мат. Гом.). Гл. клычыць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клы́гаць 1 ’марудна ісці, клыпаць’ (ТСБМ, Бір., Сцяшк., Жыв. сл., Нар. сл.), ’кульгаць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя клыпаць (гл.) і кульгаць (гл.). Семантычная тоеснасць гэтых дзеясловаў стварае спрыяльныя ўмовы для іх кантамінацыі.
Клы́гаць 2 ’жаваць, есці’ (Нас.). Гл. клыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клык 1 ’ікол’ (Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. клик, рус. клык, польск. kłyk, чэш. klyk, н.-луж. kłyk ’тс’. Прасл. klykъ да kъlti ∼ літ. kùlti ’малаціць, біць’, лат. kułt ’тс’ (Слаўскі, 2, 278–279).
Клык 2 ’глыток’ (З нар. сл.). Гл. клыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)