клы́гаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Марудна ісці; клыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клы́гаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. клы́гаю клы́гаем
2-я ас. клы́гаеш клы́гаеце
3-я ас. клы́гае клы́гаюць
Прошлы час
м. клы́гаў клы́галі
ж. клы́гала
н. клы́гала
Дзеепрыслоўе
цяп. час клы́гаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клы́гаць несов., разг. ковыля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Марудна ісці; клыпаць. Маўчыць Аўген, маўчыць Марына, А конік клыгае ступой. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клы́гаць гл. клыпаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Клы́гаць1 ’марудна ісці, клыпаць’ (ТСБМ, Бір., Сцяшк., Жыв. сл., Нар. сл.), ’кульгаць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя клыпаць (гл.) і кульгаць (гл.). Семантычная тоеснасць гэтых дзеясловаў стварае спрыяльныя ўмовы для іх кантамінацыі.

Клы́гаць2 ’жаваць, есці’ (Нас.). Гл. клыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заклы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць клыгаць. Заклыгаў па сцежцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ісці, ступаць, крочыць, маршыраваць / павольна: плесціся, пхнуцца, цягнуцца; брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць (разм.) / хутка: шыбаваць, шыбаць, часаць / павольна: сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялёпкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць (разм.) / вялікімі крокамі: сігаць; джгаць (разм.); чухаць (перан.) □ біць ногі, трапаць ногі, перабіраць нагамі, пераступаць нагамі, сунуць ногі, перасоўваць ногі, перастаўляць ногі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)