квэ́цанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. квэ́цанне квэ́цанні
Р. квэ́цання квэ́цанняў
Д. квэ́цанню квэ́цанням
В. квэ́цанне квэ́цанні
Т. квэ́цаннем квэ́цаннямі
М. квэ́цанні квэ́цаннях

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

квэ́цаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

1. і чым. Мазаць, размазваць; пэцкаць.

К. сцяну фарбай.

К. халат.

2. перан. Дрэнна, безгустоўна маляваць.

|| наз. квэ́цанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)