кватарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак. (разм.).

1. Часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру.

2. Размяшчацца на пастой (пра войска).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кватарава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кватару́ю кватару́ем
2-я ас. кватару́еш кватару́еце
3-я ас. кватару́е кватару́юць
Прошлы час
м. кватарава́ў кватарава́лі
ж. кватарава́ла
н. кватарава́ла
Загадны лад
2-я ас. кватару́й кватару́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кватару́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кватарава́ць несов., в разн. знач. квартирова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Часова жыць у каго‑н., наймаючы кватэру, памяшканне. Нават у дзедавай хаце кватараваў начальнік чырвоных, камандзір батальёна, чым дужа ганарыўся дзед Талаш. Колас. Дзесяцігодку Веньямін канчаў у мястэчку, за дванаццаць вёрст ад роднай вёскі. Кватараваў у знаёмых настаўнікаў. Навуменка.

2. Размяшчацца, быць на пастоі (пра войска). Артылерыйскі полк, які кватараваў у нашым гарадку, застаўся верным стаўцы. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватарава́ць

1. whnen vi;

2. вайск. inquartiert sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кватарава́ць ’часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру, памяшканне’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Янк. I), ’размяшчацца, быць на пастоі (пра войска)’ (ТСБМ). Гл. кватэра1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квартирова́ть несов., в разн. знач., разг. кватарава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераме́шківаць ’часова жыць’ (Нас.). З польск. przemieszkiwaćкватараваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kwaterować

незак.

1. кватараваць;

2. kogo размяшчаць па кватэрах каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мішкава́ць1 ’тайком выведваць’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’шукаць’ (гродз. Сцяшк. Сл.). Да мышкава́ць (гл.).

Мішкава́ць2кватараваць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З польск. mieszkać і zamieszkiwać ’жыць, пражываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)