квасок, ‑ску, м.

Памянш.-ласк. да квас.

•••

З кваском — кіславаты на смак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квасаварня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, дзе вараць квас (у 1 знач.). Пабудавана новая квасаварня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыроватачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сыроваткі. Сыроватачная вытворчасць. // Згатаваны з сыроваткі. Сыроватачны квас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хле́бны в разн. знач. хле́бный;

х. магазі́н — хле́бный магази́н;

х. квас — хле́бный квас;

х. год — хле́бный год;

~ная паса́да — хле́бная до́лжность;

~нае дрэ́ва — хле́бное де́рево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

Ква́ша ’саладуха’ (ТС, Вешт., Малч.), ’кулеш’ (Мат. Гом.). Да квас‑i̯a (Фасмер, 2, 218). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chlebowy

хлебны;

kwas chlebowy — хлебны квас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перабіцца2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Сяктак перажыць некаторы час у нястачы.

  • П. да зарплаты.

|| незакончанае трыванне: перабівацца.

  • З вады на хлеб, або на квас п. (жыць бедна, галадаючы; размоўнае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сыціць, сычу, сыціш, сыціць; незак., што.

Падсалоджваць ваду, квас мёдам і пад.; настойваць мёд на чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кварта назоўнік | жаночы род

  1. Даўнейшая мера аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў (розная ў розных краінах).

  2. Металічная пасудзіна з ручкай, з якой п’юць ваду, квас.

|| памяншальная форма: квартачка.

|| прыметнік: квартачны і квартавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Сыраве́цквас’ (Бяльк., Мат. Гом.), ’нямочаны ў вадзе лён’ (Сцяшк.). Параўн. укр., сиріве́ц ’хлебны квас’, дыял. ’сырамятная скура’, рус. дыял. сырове́ц ’белы, неўвараны квас’. Да вырыянтнай асновы *syrovъ/*surovъ ’сыры, неапрацаваны; свежы, мокры’ (гл. сыравы, суравы). З суф. ‑ец, параўн. сырэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)