Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кварта́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі.
Новы к.
2. Чацвёртая частка года (3 месяцы).
|| прым.кварта́льны, -ая, -ае.
Квартальная справаздача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кварта́лкварта́л, -ла м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кварта́лм., в разн. знач.кварта́л;
рабо́чы к. — рабо́чий кварта́л;
план на пе́ршы к. — план на пе́рвый кварта́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кварта́л, ‑а, м.
1. Чацвёртая частка года (3 месяцы). Першы квартал. Чацвёрты квартал.
2. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі. Жылыя кварталы. □ У новых кварталах усё зроблена для таго, каб чалавек мог добра, зручна жыць...Мележ.//Разм. Частка вуліцы паміж двума скрыжаваннямі. Прайсці два кварталы.
3.Разм. Аддзяленне гарадской паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.
4.Спец. Адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес.
[Ням. Quartal з лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кварта́лм.
1. (чвэрцьгода) Víerteljahr n -(e)s, -e; Quartál n -s, -e;
па кварта́лах viérteljährlich;
2. (часткагорада) Stádtviertel n -s, -;
жылы́кварта́л Wóhnviertel n;
3. (часткавуліцы) Häuserblock m -(e)s, -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кварта́л
(польск. kwartał, ад с.лац. quartalis)
1) частка тэрыторыі горада- абмежаваная з чатырох бакоў вуліцамі;
2) чацвёртая частка года (3 месяцы);
3) адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кварта́л ’чацвёртая частка года’ (ТСБМ, Нас.), ’частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі’ (ТСБМ, Яшк.), ’адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Яшк.). Ст.-бел.кварталъ ’чвэрць’ (з 1692 г.). З польск.kwartał < с.-лац.quartale. Як у папярэднім выпадку, для старабеларускага нямецкае пасрэдніцтва не даведзена (параўн. Булыка, Запазыч., 145; Слаўскі, 3, 462–463; ЕСУМ, 2, 415). Аднак для мовы XIX–XX стст. трэба мець на ўвазе магчымасць рускай крыніцы. Аб гэтым сведчыць месца націску.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кварта́л
(ням. Quartal, ад лац. quartus = чацвёрты)
1) чацвёртая частка года (тры месяцы);
2) частка горада, абмежаваная з чатырох бакоў вуліцамі;
3) адзін з участкаў, на якія разбіваецца лес.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)