каўчэ́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каўчэ́г каўчэ́гі
Р. каўчэ́га каўчэ́гаў
Д. каўчэ́гу каўчэ́гам
В. каўчэ́г каўчэ́гі
Т. каўчэ́гам каўчэ́гамі
М. каўчэ́гу каўчэ́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каўчэ́г, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У біблейскай міфалогіі: судна, у якім Ной выратаваў людзей і жывёл ад Сусветнага патопу.

2. У праваслаўнай царкве: скрынка для захоўвання некаторых асабліва каштоўных рэчаў; скарбонка.

|| прым. каўчэ́жны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каўчэ́г м., в разн. знач. ковче́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каўчэ́г, ‑а, м.

1. Судна, у якім, згодна з біблейскім паданнем, выратаваўся ад «сусветнага патопу» Ной з сям’ёй і жывёлай.

2. У праваслаўнай царкве — скрынка для захоўвання асабліва каштоўных рэчаў; скарбонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўчэ́г м.

1. царк. Schrein m -(e)s, -e;

2.:

Но́еў каўчэ́г die rche Nahs

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Каўчэ́г1каўчэг, судна, у якім згодна з біблейскім паданнем, выратаваўся ад «сусветнага патопу» Ной з сям’ёй і жывёлай’ (ТСБМ, БРС). Рус. ковче́г, укр. ковче́г, ст.-рус., ст.-слав. ковъчегъ, балг. ковче́г, серб.-харв. ко̀вче̑г ’скрынка, скрыня’. Слова, якое, як мяркуюць, паходзіць з усх. моў. Звычайна параўноўваюць з чагат. kopur ’пасудзіна’, koburčak ’скрынка’ і г. д. Менш верагодным лічыцца вывядзенне слова з тур. мовы (параўноўваюць з тур. kapčyk, kapčuk ’футарал’). Яшчэ больш няпэўным з’яўляецца вывядзенне з грэч. крыніцы або са ст.-рус. ковъ ’пасудзіна’ (апошняе прапанаваў Ільінскі, ИОРЯС, 23, 2, 230; цікава, што яшчэ Даль прапанаваў вывядзенне слова ковчег ад ковать).

Каўчэ́г2 ’скрынка для захоўвання асабліва каштоўных рэчаў; скарбонка’ (ТСБМ); ’пенал’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з назвай каўчэга, на якім плыў біблейскі Ной. Даль адзначае, што каўчэгам сталі называць дзіўнага выгляду судны, караблі і нават калымагі, далей ківот для абразоў. Каўчэгам называлі таксама скрыначку для захоўвання каштоўнасцей царквы, царскіх грамат, а таксама пячацей, якія былі прымацаваны да грамат, дыпломаў і г. д. Пазней слова гэта стала азначаць больш простыя рэчы, напр., пенал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́еў: Н. каўчэ́г миф. Но́ев ковче́г;

н. каўчэ́гперен. но́ев ковче́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́ев / Но́ев ковче́г миф. Но́еў каўчэ́г;

но́ев ковче́г перен. но́еў каўчэ́г.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ark [ɑ:k] n. каўчэ́г

Noah’s ark Но́еў каўчэ́г;

out of the ark устарэ́лы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ковче́г миф. и пр. каўчэ́г, -га м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)