Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кашо́лкаж., обл. кошёлка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кашо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм. Плецены выраб з лучыны, лазы і пад. для захоўвання і пераноскі чаго‑н. Сплесці кашолку. Накапаць кашолку бульбы. Збіраць грыбы ў кашолку. □ Пад акном, відаць з базару, прайшла з кашолкай Альбіна Сільвестраўна.Ракітны.Федзя, абняўшы левай рукою вялікі букет кветак і трымаючы ў правай добра наладаваную малдаўскую кашолку з чароту, кіраваўся да сваёй машыны.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашо́лкаж geflóchtener Béutel [Korb]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Кашо́лка ’плецены выраб з лучыны, лазы і пад. для захоўвання і пераноскі чаго-н.’ (ТСБМ, БРС, Касп.). Параўн. рус.дыял.кошо́лка. Паводле Фасмера, 2, 360, звязана з рус.коше́ль, кошеле́к, укр.коші́ль, серб.-харв.ко́шље ’агароджа’, славен.košulja ’кашолка’, польск.koszałka і далей, з рус.кош ’плеценая кашолка’, укр.кіш, бел.кош ’скрыня ў млыне’, балг.кош ’вялікая кашолка’, чэш.koš, польск.kosz, ст.-слав.кошь і г. д., прасл.*košь < *kosio‑, роднаснае з лац.qualum ’плеценая кашолка’ (*quaslo‑). Гл. Бернекер. 1, 586 і далей; Траўтман, 119. Параўн. яшчэ кашэ́ль (гл.). Гл. яшчэ грунтоўныя меркаванні Трубачова, Эт. сл., 11, 187–189.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жардынье́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Падстаўка, скрынка ці кашолка для пакаёвых кветак.
|| прым.жардынье́рачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кошёлкаразг.кашо́лка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кашэ́ль, -шаля́, мн. -шалі́, -шалёў, м.
Вялікая кашолка, звычайна з лучыны.
Злажыць сухія грыбы ў к.
◊
Плесці кашалі з лапцямі (разм., неадабр.) — гаварыць без толку, малоць бязглуздзіцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кашо́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк.дакашолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карзі́на, -ы, мн. -ы, -зі́н, ж.
1. Тое, што і кашолка.
2. Гандола аэрастата.
3. У баскетболе: сетка на абручы, у якую закідваюць мяч.
|| прым.карзі́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)