каці́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., ко́ціцца; незак.

Нараджаць дзіцянят (пра некаторых жывёл — авечку, казу, кошку і інш.).

|| зак. акаці́цца, ако́ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каці́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. качу́ся ко́цімся
2-я ас. ко́цішся ко́ціцеся
3-я ас. ко́ціцца ко́цяцца
Прошлы час
м. каці́ўся каці́ліся
ж. каці́лася
н. каці́лася
Загадны лад
2-я ас. каці́ся каці́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́цячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каці́цца I несов., в разн. знач. кати́ться;

з гары́ ко́ціцца ка́мень — с горы́ ка́тится ка́мень;

калёсы ко́цяцца — теле́га ка́тится;

хва́лі ко́цяцца — во́лны ка́тятся;

слёзы ко́цяцца — слёзы ка́тятся;

к. па нахі́ленай пло́скасці — кати́ться по накло́нной пло́скости

каці́цца II несов. (рожать детёнышей — о некоторых животных) коти́ться; (об овце — ещё) ягни́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каці́цца 1, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Верцячыся, рухацца ў адным напрамку (пра што‑н. круглае, шарападобнае). Маленькая пацешная постаць цягнулася наперад, да гэтага капрызнага мяча, які можа так слаўна скакаць па траве, а потым раптам сарвацца куды-небудзь убок і каціцца, каціцца, каціцца... Лынькоў. Колы стукаліся аб карэнне, плюхалі па гразі і каціліся бокам. Колас. // Саслізгваць, з’язджаць па нахіленай плоскасці. То коціцца камень з высокай гары, То птушка крычыць спрасоння. Свірка. Нарэшце дэтанатар падагнаны пад рэйку, і Тоня першая коціцца з насыпу. Шчарбатаў. // перан. Разм. Апускацца, станавіцца горшым у якіх‑н. адносінах. — Мы коцімся, коцімся ўніз. Дакаціліся ўжо да таго, што жонка друга не верыць нам, баіцца нас. Брыль.

2. Ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах). Была ўжо восень з першымі прымаразкамі, і таму павозка лёгка кацілася па гладкіх сухіх каляінах. Якімовіч. Паволі коціцца па няроўнай дарозе трохтонка. Ваданосаў. // Хутка ехаць па слізкай паверхні. Гонка, гонка, з горкі, з горкі Санкі коцяцца мае. Кірэенка. // перан. Хутка ісці (пра нізкага, тоўстага чалавека). [Гамрэкелі], уздымаючы пыл, каціўся па вуліцы, круглы, як мяч. Самуйлёнак. // перан. Хутка рухацца, перамяшчацца (пра вялікую колькасць, масу людзей). У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. Якімовіч. // перан. Разносіцца, раздавацца (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. Колас. Водгулле грымотаў кацілася імкліва і бурна, бы гул рэактыўнага самалёта. М. Стральцоў.

3. Цячы, струменіцца (пра ваду і пад.). Жоўтая вада з шумам і бульканнем шпарка кацілася ў бок рэчкі, пакідаючы шматкі бруднай пены. Шамякін. Крыніца крышталёвая ў траве Булькоча, ў рэчку коціцца ля бору. Бялевіч. Хутка я ўвесь прамок, а па твары каціліся буйныя кроплі поту. Анісаў. // Расцякацца, плаўна перамяшчацца (пра туман, дым і пад.). Туман коціцца ў даліне, Змоўкла птушка на галіне. Бядуля.

4. Плаўна рухацца па небасхіле. Агніста-чырвонае сонца хутка кацілася за небасхіл. Васілёнак. І месяц коціцца румяны Па-над пуховай гладдзю стрэх. Гаўрусёў. // перан. Ісці, рухацца (пра час, жыццё і пад.). Над разбураным краем Бурна каціўся Ўстрывожаны час. Глебка. Устанаўліваўся мір, і жыццё зноў кацілася той жа дарогай. Васілевіч.

5. заг. каці́ся (каці́цеся). Разм. Ідзі (ідзіце) адсюль.

каці́цца 2, ко́ціцца; незак.

Нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каці́цца

1. rllen vi (s); fahren* vi (s) (ехаць); gliten* vi (s) (саслізгваць);

каці́ па іне́рцыі usrollen vi (s);

каці́ся адсю́ль! груб hau ab!;

2. (цячы, струменіцца) fleßen* vi (s); rnnen* vi (s);

3. перан (пра гукі) ertönen vi (s); rllen vt (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Каці́цца ’нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл)’ (ТСБМ, БРС, Касп.), каці́ць ’тс’ (Касп.). Рус. коти́ться ’нараджаць кацянят’; у дыялектах таксама коти́ть, укр. коти́тися, чэш. kotiti se, славац. kotiťsa, польск. kocić się, серб.-харв. kòtiti (se), балг. ко́ти се, славен. kotíti і г. д. Прасл. *kotiti sęкаціцца’. Этымолагамі выказваецца думка, што першапачаткова дэрывацыя *kotъ*kotiti () не магла быць рэальнай, таму што мелася на ўвазе не кошка, а, напрыклад, важныя ў гаспадарцы жывёлы. Магчыма, аднак, *kot‑ ’кошка’ было аманімічным з нейкім іншым словам, якое адзначала маладую жывёлу. Трубачоў, Эт. сл., 11, 205, прыводзіць лац. catulus ’дзіцяня, шчаня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каці́цца¹, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).

З гары коціцца камень.

Калёсы каціліся па дарожцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).

Коцяцца хвалі.

Пот градам каціўся па твары.

3. заг. каці́ся (каці́цеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (разм.).

Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акаці́цца гл. каціцца².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кати́ться каці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ягни́ться несов. каці́цца, ягні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)