КАТЛЫ́, Коцелы,

дзяржаўныя дзеячы ВКЛ герба «Пелікан». Паходзілі з баяр. Першы вядомы прадстаўнік роду — Кацёл, які ў 1440—43 атрымаў ад вял. кн. Казіміра пацвярджэнне на маёнткі ў Крамянецкім пав. На Беларусі К. валодалі Беніцай, Маладзечнам, Хажовам, Палонкай і інш. Найб. вядомыя К.:

Самуэль Геранім (?—1686), пісар скарбовы (1646—68), войскі старадубскі (1652—66), маршалак ашмянскі (каля 1678), староста скірстымонскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы. Міхал Казімір (? — вер. 1722), сын Самуэля Гераніма, староста скірстымонскі з 1674, маркаўскі з 1683, падкаморы ашмянскі у 1683, кашталян віцебскі з 1685, трокскі з 1700, ваявода трокскі з 1703, падскарбі ВКЛ з 1710. Быў прыхільнікам аўтаноміі ВКЛ у рамках Рэчы Паспалітай. Тадэвуш (1736—99), сын Казіміра, староста маркаўскі (1764), ашмянскі (1772), ген.-маёр войск ВКЛ. Юзаф (20.9.1764—18.7.1810), сын Тадэвуша, гл. Коцел Ю. Міхал Казімір (15.8.1767—22.3.1813), сын Тадэвуша, ваен. дзеяч. Шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1786). У час паўстання 1794 зямянскі ген.-маёр Ашмянскага пав.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 8, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кацё́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кацё́л катлы́
Р. катла́ катло́ў
Д. катлу́ катла́м
В. кацё́л катлы́
Т. катло́м катла́мі
М. катле́ катла́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каце́льны, -ая, -ае.

1. гл. кацёл.

2. у знач. наз. каце́льная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе знаходзяцца паравыя катлы, кацельныя ўстаноўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералудзі́ць, ‑луджу, ‑лудзіш, ‑лудзіць; зак., што.

1. Палудзіць усё, многае. Пералудзіць усе кухонныя катлы.

2. Вылудзіць нанава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каце́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе знаходзяцца паравыя катлы. Яшчэ няма паравога ацяплення, водаправода, але хлопцы прыладзілі печкі .. і будуць пакуль што абыходзіцца без кацельні. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІКАЛА́ЕЎСКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1852—67 у фальварку Мікалаеўка Рэчыцкага пав. (цяпер вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл.). Размяшчаўся ў 3-павярховым будынку. У 1854 меў 2 паравыя катлы і паравую машыну, у 1859—3 паравыя машыны (60 к.с.), 4 гідрапрэсы, 3 цэнтрыфугі, 3 дыфракцыйныя катлы. У 1859 працавалі 200 рабочых і 2 майстры.

т. 10, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКІЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫЯ ЗАВО́ДЫ.

Дзейнічалі ў 1892—1914 у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці (усяго 10 з-даў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і інш. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (да 194 у 1913).

т. 2, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРЭ́ЦКАЯ ВІНАКУ́РНА-ДРО́ЖДЖАВАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1884—1914 у маёнтку Зарэчча Сенненскага пав. (цяпер вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляла прасаваныя сухія дрожджы, хлебны спірт-сырэц. У 1895—1913 была паравая машына (17 к.с.) і 3 паравыя катлы. У 1906 працавалі 84 чал.

т. 6, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКАЯ ПАПЯРО́ВА-КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1889—1905 у Віцебску. Выпускала толевую, абгортачную, кардонную паперу, кардон. Мела паравыя машыны на 50 (1890) і 80 к.с. (1895—1900) і 2 паравыя катлы. Працавала ад 124 (1900) да 150 (1902—05) рабочых, выпускалася прадукцыі на 140,4 тыс. руб. (1900).

т. 4, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ЗАВО́Д АЦЯПЛЯ́ЛЬНАГА АБСТАЛЯВА́ННЯ.

Засн. ў 1953 у Мінску, прадукцыю выпускае з 1954. Асн. прадукцыя (1999): катлы чыгунныя, ацяпляльныя радыятары з літога чыгуну, злучэнні і фітынгі з чыгуну, мацаванні для радыятарных полак, дэкаратыўна-мастацкае (рашоткі, лаўкі, кветачніцы) і пячное ліццё. Праводзіць устаноўку, абслугоўванне і рамонт катлоў.

т. 10, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)