Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
карэ́цьнесов. грязни́ться, станови́ться заскору́злым (от грязи)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карэ́ць, ‑рэю, ‑рэеш, ‑рае; незак.
Станавіцца карэлым, каравым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карэ́ць ’чарсцвець, станавіцца закарузлым ад гразі, цвярдзець’. Да кара́ (гл.) (= пакрывацца карой).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карэ́лы ’накрыты слоем засохлай гразі’, каравы ’брудны’, да карэць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акарэ́лы ’брудны, неахайны’ (Сцяшк. МГ). Відаць, да кара (гл.). Аддзеяслоўнае новаўтварэнне. Ад акарэць, карэць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкарэ́ць ’прысохнуць у выглядзе коркі; прыліпнуць і засохнуць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.), перан. экспр. ’прычапіцца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад карэ́ць (гл.), параўн. рус.смал.прикоре́ть ’прысохнуць; пакрыцца коркай’, укр.чарніг.прикорі́ти ’засохнуць у выглядзе коркі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rust
[rʌst]1.
n.
1) іржа́f.
2) іржа́f. (хваро́ба збо́жжавых расьлі́наў)
3) руды́ ко́лер
2.
v.
1) іржаве́ць, пакрыва́цца іржо́ю
2) прытупля́цца, карэ́ць(ад бязьдзе́йнасьці)
Don’t let your mind rust during vacation — Не дава́й сваі́м мазга́м прытупля́цца падча́с адпачы́нку
3.
adj.
іржа́вы; руды́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Скорб м. р. ‘смутак’ (ТС). Укр.скора́ ‘тс’, рус.скорбь, ст.-рус.скърбь, серб.-харв.скр̑б ‘клопат’, славен.skȓb ‘тс’, балг.скръб, ст.-слав.скръбь ‘му́ка, няшчасце, гора’. Прасл.*skъrbь ‘смутак, клопат’, *skъrběti ‘смуткаваць; тужыць’, якія роднасныя літ.дыял.skur̃bti ‘смуткаваць’, skurbė ‘смута, гора, нястача’, лат.skúrbt, skurbstu ‘хмялець, траціць прытомнасць’, skur̂ba ‘галавакружэнне; ап’яненне; цечка (у авечак)’. Паводле Ларына (История, 42), сучасныя значэнні пераносныя на базе першаснага ‘хвароба’. Мяркуюць, што славянскія словы маюць агульнае паходжанне з рус.вяц.ско́рблый ‘ссохлы, зморшчаны; заскарузлы, закарэлы’ (сюды ж адносяцца зафіксаваныя Ластоўскім ско́рбнуць ‘карэць; дубець’, ско́рблік ‘крухмал’, скарблі́ць ‘прыдаваць жорсткасць тканіне’), якое суадносіцца з ст.-ісл.skarf ‘зморшчаны, худы, востры’, ст.-в.-ням.skar(p)f, с.-в.-ням.scharpf ‘востры’, што ўрэшце ўзыходзяць да пашыранай формы і.-е.*(s)ker‑ ‘рэзаць’: *(s)kerb(h)‑/*(s)kreb(h)‑, параўн. серб.-харв.oskŕbiti ‘параніць’ і ‘задаць смутку’, а таксама ‘клапаціцца’. Паводле Мартынава (Язык, 44), апошняе — вынік перабудовы семантыкі ў паўднёвых славян пад уплывам іншамоўных пранікненняў.