карпатлі́вы, -ая, -ае.

1. Старанны, руплівы, дбайны.

К. супрацоўнік.

2. Які патрабуе шмат увагі, стараннасці, цярплівасці.

Карпатлівая праца.

|| наз. карпатлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карпатлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карпатлі́вы карпатлі́вая карпатлі́вае карпатлі́выя
Р. карпатлі́вага карпатлі́вай
карпатлі́вае
карпатлі́вага карпатлі́вых
Д. карпатлі́ваму карпатлі́вай карпатлі́ваму карпатлі́вым
В. карпатлі́вы (неадуш.)
карпатлі́вага (адуш.)
карпатлі́вую карпатлі́вае карпатлі́выя (неадуш.)
карпатлі́вых (адуш.)
Т. карпатлі́вым карпатлі́вай
карпатлі́ваю
карпатлі́вым карпатлі́вымі
М. карпатлі́вым карпатлі́вай карпатлі́вым карпатлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карпатлі́вы кропотли́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карпатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў (пра якую‑н. працу, справу). Карпатлівыя пошукі. □ Пачалася ўседлівая карпатлівая работа над помнікам гвардыі радавому Аляксандру Пасмітнаму. Васілёнак. Цяжкія гэта былі пошукі — патрабавалася карпатлівая даследчая работа. «Звязда».

2. Старанны, руплівы, дбайны. Карпатлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карпатлі́вы

1. (пра справу) mühsam, mühselig; zitraubend (які патрабуе шмат часу);

карпатлі́вая пра́ца mühselige Klinarbeit;

2. (пра чалавека) (pinlich) genu

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Карпатлі́вы. Гл. карпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мару́дны, -ая, -ае.

1. Павольны, няспешны, непаваротлівы; проціл. хуткі.

Марудная хада.

Марудна (прысл.) пісаць.

2. Карпатлівы.

Марудная праца.

|| наз. мару́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кропотли́вый карпатлі́вы; (медлительный) мару́дны; (усердный) руплі́вы, стара́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

finicky [ˈfɪnɪki] adj.

1. перабо́рлівы

2. карпатлі́вы;

a finicky job карпатлі́вая пра́ца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

painstaking

[ˈpeɪnz,teɪkɪŋ]

adj.

карпатлі́вы, стара́нны, дакла́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)