Каразійная ўстойлівасць 3/354

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

каразі́йная ўсто́йлівасць

т. 8, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каразі́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каразі́йны каразі́йная каразі́йнае каразі́йныя
Р. каразі́йнага каразі́йнай
каразі́йнае
каразі́йнага каразі́йных
Д. каразі́йнаму каразі́йнай каразі́йнаму каразі́йным
В. каразі́йны (неадуш.)
каразі́йнага (адуш.)
каразі́йную каразі́йнае каразі́йныя (неадуш.)
каразі́йных (адуш.)
Т. каразі́йным каразі́йнай
каразі́йнаю
каразі́йным каразі́йнымі
М. каразі́йным каразі́йнай каразі́йным каразі́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агрэсі́ўна-каразі́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агрэсі́ўна-каразі́йны агрэсі́ўна-каразі́йная агрэсі́ўна-каразі́йнае агрэсі́ўна-каразі́йныя
Р. агрэсі́ўна-каразі́йнага агрэсі́ўна-каразі́йнай
агрэсі́ўна-каразі́йнае
агрэсі́ўна-каразі́йнага агрэсі́ўна-каразі́йных
Д. агрэсі́ўна-каразі́йнаму агрэсі́ўна-каразі́йнай агрэсі́ўна-каразі́йнаму агрэсі́ўна-каразі́йным
В. агрэсі́ўна-каразі́йны (неадуш.)
агрэсі́ўна-каразі́йнага (адуш.)
агрэсі́ўна-каразі́йную агрэсі́ўна-каразі́йнае агрэсі́ўна-каразі́йныя (неадуш.)
агрэсі́ўна-каразі́йных (адуш.)
Т. агрэсі́ўна-каразі́йным агрэсі́ўна-каразі́йнай
агрэсі́ўна-каразі́йнаю
агрэсі́ўна-каразі́йным агрэсі́ўна-каразі́йнымі
М. агрэсі́ўна-каразі́йным агрэсі́ўна-каразі́йнай агрэсі́ўна-каразі́йным агрэсі́ўна-каразі́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БАРЫ́ДЫ,

злучэнні металаў з борам. Маюць розную структуру, найб. пашыраны дыбарыды (МВ2) і гексабарыды (МВ6). Крышталічныя, утвараюць жорсткія падрашоткі ў выглядзе сетак, каркасаў. Барыдам уласцівы высокая цвёрдасць, металічная або паўправадніковая электраправоднасць, тугаплаўкасць, гарача- і зносаўстойлівасць, каразійная ўстойлівасць. Атрымліваюць з элементаў спяканнем ці сплаўліваннем у вакууме або аднаўленчым асяроддзі, аднаўленнем аксідаў металаў борам, сумессю бору з сажай ці карбідам бору. Выкарыстоўваюць у цвёрдых і гарачатрывалых сплавах, матэрыялах, як катоды магутных электронных прылад, абразівы, паглынальныя матэрыялы ў ядз. рэактарах, каталізатары, рэзістары.

т. 2, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУНТ

(польск. grunt ад ням. Grund аснова, глеба),

1) горная парода, якая залягае непасрэдна пад глебай.

2) Зборная назва горных парод, глеб, тэхнагенных утварэнняў, якія знаходзяцца ў сферы ўздзеяння інжынерных збудаванняў і разглядаюцца з інж.-буд. пункту гледжання. Адрозніваюць грунты: скальныя (маюць высокую мех. трываласць, з’яўляюцца пругкімі цвёрдымі целамі), паўскальныя (з паніжанымі мех. ўласцівасцямі), мяккія гліністыя (з пластычнымі ўласцівасцямі, звязаныя), рыхлыя, сыпкія (незвязаныя), слабыя (лёгка паддаюцца дэфармацыі). Складаюцца з цвёрдых (мінералы, лёд, мінералаарганічныя ўтварэнні), вадкіх (водныя растворы), газападобных (газы, паветра) і біятычных ці жывых кампанентаў. Найважнейшыя ўласцівасці грунту: фізічныя (шчыльнасць, цеплаправоднасць, электраправоднасць, пранікальнасць і інш.), фіз.-хімічныя (растваральнасць, адсарбцыйная і каразійная ўласцівасць, пластычнасць і інш.), механічныя (пругкасць, трываласць на разрыў, сцісканне і інш.). Грунты выкарыстоўваюцца ў якасці асновы будынкаў і збудаванняў, матэрыялу для дарог, плацін, насыпаў, асяроддзя для размяшчэння падземных збудаванняў (тунэляў, сховішчаў, трубаправодаў і інш.). Паняцце «грунт» ужываецца таксама ў адносінах да Месяца (месяцавы грунт) і інш. планет Сонечнай сістэмы.

У.Я.Бардон.

т. 5, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)