Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кара́вы, -ая, -ае.
1. Каляны ад засохлай гразі.
Каравая ануча.
2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.
Каравыя рукі.
3.перан. Няскладны, няўмелы, груба выкананы.
Каравыя выразы.
|| наз.кара́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кара́вы
1. гря́зный, заскору́злый (от грязи);
~вая ану́ча — гря́зная тря́пка;
2. (узловатый, негладкий) коря́вый;
к. ствол дрэ́ва — коря́вый ствол де́рева;
3.перен. (неискусный, неумелый) коря́вый;
~выя фра́зы — коря́вые фра́зы;
к. по́чырк — коря́вый по́черк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кара́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Каляны ад засохлай гразі; закарэлы. Каравая ануча. □ Баба прынесла з гары.. каравыя старыя нагавіцы.Чорны.// Вельмі брудны, запэцканы граззю. Каравая свіння.
2. Пакрыўлены, вузлаваты, з нарасцямі (пра дрэвы, расліны). Я стаяў пад караваю грушаю-дзічкаю адзін сярод чыстага поля.Сачанка.Не памятаю, як было, але вавёркаю я ўжо сядзеў на каравай алешыне.Нікановіч.
3. Загрубелы, нягнуткі, з шурпатай скурай (пра рукі, ногі). Каравыя пальцы. □ На возе, звесіўшы босыя каравыя ногі, сядзеў Дойла.Адамчык.
4.перан.Разм. Няскладны, няўмелы, груба выкананы. Каравы пераклад. Каравая фраза. □ Словы тыя .. адно за другое ніжуцца, каравыя, нязграбныя.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)