КАРАВА́К ((Caravaque) Луі) (1684—20 ці 26.6.1754),

французскі жывапісец. З 1716 у Расіі. З 1718 у ведамстве «Канцылярыі ад пабудоў», дзе меў вучняў (І.​Вішнякоў і інш.). Працаваў у стылі позняга барока, пазней — ракако. Аўтар дэкар. размалёвак, батальных карцін, кардонаў для шпалер, партрэтаў. Сярод твораў: «Палтаўская баталія» (1717), партрэты Пятра I (1716 і 1723), імператрыцы Ганны Іванаўны (1730) і інш. Творчасць К., адметная вытанчанай жывапіснай манерай, паўплывала на рус. партрэт сярэдзіны 18 ст.

т. 8, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кара́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кара́ўка кара́ўкі
Р. кара́ўкі кара́вак
Д. кара́ўцы кара́ўкам
В. кара́ўку кара́ўкі
Т. кара́ўкай
кара́ўкаю
кара́ўкамі
М. кара́ўцы кара́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Карава́шнік, каравачнік ’зборшчык утылю, каравак’ (Янк. 1, Янк. III, Мат. АС, Хрэст. дыял., Шатал.). Гл. караўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)