карабіне́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карабіне́рны карабіне́рная карабіне́рнае карабіне́рныя
Р. карабіне́рнага карабіне́рнай
карабіне́рнае
карабіне́рнага карабіне́рных
Д. карабіне́рнаму карабіне́рнай карабіне́рнаму карабіне́рным
В. карабіне́рны (неадуш.)
карабіне́рнага (адуш.)
карабіне́рную карабіне́рнае карабіне́рныя (неадуш.)
карабіне́рных (адуш.)
Т. карабіне́рным карабіне́рнай
карабіне́рнаю
карабіне́рным карабіне́рнымі
М. карабіне́рным карабіне́рнай карабіне́рным карабіне́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карабіне́рны карабине́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карабіне́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карабінераў, складаецца з карабінераў. Карабінерны полк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабіне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У Заходняй Еўропе і Расіі да сярэдзіны 19 ст.: узброены карабінам салдат-стралок.

2. Жандар у Італіі.

|| прым. карабіне́рны, -ая, -ае.

К. полк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карабине́рный карабіне́рны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІЛЬКАНЕ́Ц Мар’ян Фёдаравіч

(каля 1799—?),

дзекабрыст. З дваран Віленскай губ. У 1814—19 выхоўваўся ў Дваранскім палку пры 2-м кадэцкім корпусе; выпушчаны прапаршчыкам у Нясвіжскі карабінерны полк. З 1824 паручнік. У 1825 прыняты ў тайнае т-ва «Ваенныя сябры». Удзельнічаў у падрыхтоўцы выступлення Літ. піянернага батальёна (1825). 22.3.1826 арыштаваны, знаходзіўся пад следствам у Беластоку. Прыгавораны да пакарання смерцю. Па царскай канфірмацыі (1827) пазбаўлены чыноў, дваранства, разжалаваны ў радавыя. На 6 месяцаў зняволены ў Бабруйскую крэпасць, потым служыў у Грузіі, Каўказскім асобным корпусе, у 1830 — у 10-м лінейным батальёне. Далейшы лёс невядомы.

В.В.Швед.

т. 4, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)