род марскіх двухстворкавых малюскаў сям. тэрэдынід. Каля 30 відаў. Пашыраны ў морах трапічнага і ўмеранага паясоў Паўн. паўшар’я. Жывуць у драўніне, што трапляе ў марскую ваду, у падводных ч. драўляных суднаў і гідратэхн. збудаванняў, у якіх праточваюць хады і разбураюць драўніну.
Цела даўж. да некалькіх дзесяткаў сантыметраў, чэрвепадобнае. На пярэднім канцы маленькая ракавіна (даўж. каля 10 мм), якая служыць для свідравання. Нага рэдукаваная. Робяць хады даўж. да 2 м, дыяметрам да 5 см. Гермафрадыты. Кормяцца планктонам, фільтруючы ваду, а таксама апілкамі. Некат. віды ядомыя ў краінах Паўд.-Усх. Азіі.
Карабельны чарвяк тэрэда ў кавалку паточанага ім дрэва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карабе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карабля, належыць караблю. Карабельныя снасці. Карабельны журнал. Карабельны грум.// Які служыць на караблі. Карабельны ўрач.// Прызначаны для будаўніцтва і рамонту караблёў. Карабельная сталь. Карабельная верф.
•••
Карабельны лесгл. лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФОТАТЭАДАЛІ́Т,
прылада для фотатэадалітнай здымкі мясцовасці, вызначэння памераў, формы, прасторавага становішча розных аб’ектаў. Складаецца з фотакамеры і тэадаліта. Бываюць са злучанымі і раздзеленымі фотакамерай і тэадалітам; са спаранымі камерамі (для здымкі аб’ектаў на невял. адлегласці); карабельныя з 2 камерамі, з сінхронна дзеючымі затворамі (для здымкі берагоў); кінафотатэадаліты (для даследаванняў рухомых аб’ектаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМАПЕЛЕНГА́ТАР,
прылада для выяўлення крыніцы гуку (шуму) і вызначэння напрамку на яго (гл.Пеленгацыя). Мае прыёмную акустычную сістэму, узмацняльнік і індыкатарную сістэму. Група Ш., размешчаных у розных пунктах, дазваляе вызначыць месцазнаходжанне крыніцы гуку адначасовым пеленгаваннем. Ш. выкарыстоўваюцца ў асн. у гідралакацыі; бываюць карабельныя, верталётныя і стацыянарныя, працуюць у дыяпазонах гукавых, інфра- і ультрагукавых частот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРПЕ́ДА (ад лац. torpedo электрычны скат),
самарухальны, сама- або тэлекіравальны падводны снарад цыгарападобнай формы, які нясе звычайны або ядз. баявы зарад. Прызначаны для паражэння падводных лодак і суднаў, надводных караблёў, разбурэння прычалаў, докаў і інш. аб’ектаў. Знаходзяцца на ўзбраенні падводных лодак, крэйсераў, процілодачных караблёў, эсмінцаў, тарпедных катэраў, процілодачных самалётаў і верталётаў. Калібр Т. да 550 мм, даўж. да 6,5 м і больш.
Адрозніваюцца па прызначэнні (процілодачныя, процікарабельныя і двухмэтавыя), носьбітах (карабельныя, авіяцыйныя), энергасілавых устаноўках (цеплавыя, электрычныя), сістэмах кіравання (акустычныя, або саманаводныя, тэлекіравальныя па правадах, манеўравальныя па праграмах). Карабельныя Т. запускаюцца з тарпедных апаратаў. Авіяц. Т. маюць меншую масу і габарыты, часам стабілізуючае прыстасаванне або парашут; акустычныя — актыўную, пасіўную або камбінаваную сістэму саманавядзення; цеплавыя — поршневы, турбінны або рэактыўны рухавік; электрычныя — крыніцу эл. энергіі, электрарухавік з пераўтваральнікам. Першыя Т. пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1866, з 1870-х г. паступілі на ўзбраенне флатоў многіх краін. У 1927 створана першая сав. Т. У 1930-х г. з’явілася тарпеданосная авіяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНЫ КО́МПЛЕКС,
сукупнасць функцыянальна звязаных тэхн. сродкаў і сістэм для пуску ракет і кіравання іх палётам. Уключае ракеты, пускавыя ўстаноўкі і наземнае абсталяванне: сродкі транспартавання ракет, часовага іх захоўвання ў розных ступенях гатоўнасці, перагрузкі, прыцэльвання і пуску, апаратуру знаходжання і суправаджэння цэлей, навядзення на іх ракет.
Бываюць: баявыя (стратэгічныя, аператыўна-тактычныя, тактычныя; зенітныя, процітанкавыя, процілодачныя і інш.; гл.Зенітны ракетны комплекс, Процітанкавы ракетны комплекс), даследчыя (касм., метэаралаг., геафіз. і інш.) і вучэбныя; наземныя (стацыянарныя, паўстацыянарныя, рухомыя), карабельныя (надводныя, падводныя) і авіяц. (самалётныя, верталётныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕЛЕНГА́ТАР,
радыёэлектронная прылада для вызначэння напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення (радыёсігналаў). Бываюць наземныя (рухомыя і стацыянарныя), самалётныя, карабельныя. Шырока выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі, радыёразведцы і інш.
Складаецца: з антэнна-фідэрнай сістэмы (для прыёму радыёхваль, што распаўсюджваюцца ад аб’екта пеленгацыі), радыёпрыёмніка з індыкатарам (дае інфармацыю аб вуглах паміж напрамкам на аб’ект пеленгацыі і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку), дапаможнага абсталявання. У радыёнавігацыі выкарыстоўваюць Р., якія вызначаюць азімут ці курсавы вугал перадавальнай радыёстанцыі. Ва універсальных (двухкаардынатных) Р. вымяраюць абодва вуглы, якія вызначаюць гэты напрамак; у азімутальных — адзін з іх (азімут). Да Р. адносяць таксама радыёкомпасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́НКАЎСКІ ЧЫГУНАЛІЦЕ́ЙНЫ ЗАВО́Д (вядомы і як Уладзімірскі). Дзейнічаў з канца 18 ст. да 1872 у в. Старынка Чэрыкаўскага пав. (цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.). Засн. як медзеплавільня. У 1835 пабудавана невял. домна для выплаўкі чыгуну з мясц. балотнай руды. У 1839 з-д расшыраны, выпускаў медныя абшыўкі і парахавыя скрынкі для Чарнаморскага ваен. флоту, карабельныя балты. З 1847 вырабляў павозкі, лафеты, платформы для арміі, восі для гармат, паравыя машыны для Бранскага арсенала. У 1858—62 быў адным з буйнейшых металург. прадпрыемстваў еўрап.ч.Рас. імперыі. У 1863 працавала каля 900 рабочых. Ад з-да да р. Сож (5—6 км) была пракладзена чыгунка-вузкакалейка.