капела́н
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | мн. | 
	
	
		
			| Н. | капела́н | капела́ны | 
		
			| Р. | капела́на | капела́наў | 
		
			| Д. | капела́ну | капела́нам | 
		
			| В. | капела́на | капела́наў | 
		
			| Т. | капела́нам | капела́намі | 
		
			| М. | капела́не | капела́нах | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
капела́н м., церк. капелла́н
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
капела́н, ‑а, м.
У каталіцкай і англіканскай цэрквах — свяшчэннік пры капліцы або дамашняй царкве. // Свяшчэннік у арміі.
[Лац. capellanus.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
капела́н
(польск. kapelan, ад с.лац. capellanus)
каталіцкі свяшчэннік пры капліцы або ў арміі.
 Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова) 
капелла́н церк. капела́н, -на м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
chaplain [ˈtʃæplɪn] n. eccl. капела́н
 Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс) 
 Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.) 
ВА́РТБЕРГ (Wartberg) Герман, храніст 14 ст. Капелан Лівонскага ордэна. Аўтар «Хронікі Лівоніі», напісанай на лац. мове неўзабаве пасля 1378. Сучасныя аўтару падзеі апісваюцца з 1358. Выкарыстаў хронікі папярэднікаў і шматлікія дакументы з канцылярыі ордэна. У гэтым творы каштоўная інфармацыя пра войны крыжакоў з Ноўгарадам і Псковам, паходы рыцараў на Полаччыну, рэйды войск ВКЛ ва ўладанні ордэна.
т. 4, с. 14
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ГРЫНКЕ́ВІЧ Францішак
(5.10.1884, в. Новы Двор Беластоцкага ваяв., Польшча — 26.7.1933),
бел. рэліг. і культ. дзеяч. Скончыў духоўныя Віленскую семінарыю (1905) і Пецярбургскую акадэмію (1907). У 1907 пасвячоны ў ксяндзы. З 1909 законавучыцель у гімназіях, настаяцель пры кляштары брыгітак у Гродне. У 1909—12 кіраўнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. З 1932 капелан касцёла ў Гродне. Пераклаў з лац. мовы на бел. «Часіны Прачыстай Дзевы».
А.М.Пяткевіч, І.І.Трацяк.
т. 5, с. 483
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)