кані́дый

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кані́дый кані́дыі
Р. кані́дыю кані́дыяў
Д. кані́дыю кані́дыям
В. кані́дый кані́дыі
Т. кані́дыем кані́дыямі
М. кані́дыі кані́дыях

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кані́дыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кані́дыя кані́дыі
Р. кані́дыі кані́дый
Д. кані́дыі кані́дыям
В. кані́дыю кані́дыі
Т. кані́дыяй
кані́дыяю
кані́дыямі
М. кані́дыі кані́дыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кони́дии мн., бот. кані́дыі, -дыяў, ед. кані́дый, -дыю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кані́дыі, -дыяў (ед. кані́дый, -дыю м.) бот. кони́дии, ед. кони́дия ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КЛАВІ́ЦЭПС, спарыння (Claviceps),

род сумчатых грыбоў пірэнаміцэтаў парадку спарыннёвых. Каля 30 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі найб. вядомы К. пурпуровы (C. purpurea). Паразіт злакавых і асаковых раслін.

Цыкл развіцця — 3 стадыі: канідыяльная, склероцыі і галоўчатыя стромы. Чорна-фіялетавыя склероцыі (рожкі) даўж. 1—5 см утвараюцца ў завязі заражаных раслін. Пасля перазімоўкі ў глебе яны прарастаюць у выглядзе стром чырв. ці жоўтага колеру з перытэцыямі. Спелыя аскаспоры выкідваюцца ў час цвіцення злакаў і распаўсюджваюцца ветрам. На заражаных раслінах развіваюцца канідыі; яны паглыблены ў кроплі цукрыстай вадкасці для прываблівання насякомых. Пры пападанні на кветку з канідый развіваюцца склероцыі. Прымесь склероцыяў у муцэ або кармах выклікае хваробу эргатызм. Алкалоіды спарынні ўплываюць на ц. н. с., гладкую мускулатуру, выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

С.​І.​Бельская.

Клавіцэпс пурпуровы: 1 — колас са склероцыямі; 2 — прарослы склероцый.

т. 8, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)