Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ка́нтар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́нтар³, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве.
2. Галоўны пеўчы ў сінагозе.
3. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́нтарIм., обл. (род весов) безме́н
ка́нтарIIм. (уздечка) недоу́здок
ка́нтарIIIм., рел. ка́нтор
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́нтар1, ‑а, м.
Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня. Батура падышоў да шула, адвязаў кантар, уз’ехаў на двор, занёс муку і сала ў кладоўку і павярнуў каня па выезд.Гурскі.
ка́нтар2, ‑а, м.
Разм. Род бязмена.
ка́нтар3, ‑а, м.
1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве. // Галоўны пеўчы ў сінагозе.
2. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.
[Лац. cantor — спявак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́НТАР (ад лац. cantor спявак),
першапачаткова пеўчы ў касцёле, пазней — спявак у прыдворнай капэле, настаўнік музыкі ў каталіцкіх і пратэстанцкіх духоўных навуч. установах, гар. школах. У пратэстантаў К. ствараў таксама музыку для царк. службаў і гар. урачыстасцей і кіраваў муз. выкананнем. Часам К. узначальваў усё муз. жыццё горада (да канца 18 ст.; напр., І.С.Бах). У яўр. сінагозе — гал. спявак хору (наз. таксама хазан).
нямецкі матэматык, заснавальнік тэорыі мностваў. Скончыў Берлінскі ун-т (1867). З 1869 ва ун-це ў г. Гале (у 1879—1913 праф.). Распрацаваў тэорыю бясконцых мностваў і тэорыю трансфінітных лікаў, сістэматызаваў і абгрунтаваў прынцыпы свайго вучэння аб бясконцасці. Сфармуляваў адну з аксіём неперарыўнасці (аксіёма К.). Увёў паняцці лімітавага пункта, вытворнага мноства, развіў адну з тэорый ірацыянальных лікаў.