Кантакты (у паўправадніковых прыладах) 5/392; 8/348

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЎНЫЯ КАНТА́КТЫ,

узаемадзеянне моўных сістэм. Пачынаюцца ў сферы маўлення пры ўмове абавязковай наяўнасці носьбітаў-білінгваў, якія ў большай ці меншай ступені валодаюць адной і другой мовамі. Паступова факты маўлення, якія праяўляюцца як інтэрферэнцыя (г.зн. памылкі ў маўленні, выкліканыя ўплывам другой мовы), замацоўваюцца ў сістэме мовы як запазычанні. Такое запазычанне звычайна з’яўляецца спантанным і некантралюемым. Аднак ёсць і свядомае, кантралюемае запазычанне (напр., тэрмінаў). М.к. найб. лёгка адбываюцца паміж роднаснымі мовамі, аднак адзначаюцца яны і паміж мовамі рознасістэмнымі, напр., балг. і турэцкай, татарскай і удмурцкай. Прыкладам М.к. можа служыць узаемадзеянне ўсх.-слав. моў, пры якім рус. мова аказвае ўплыў на лексіку і граматычны лад бел. і ўкр. моў, у сваю чаргу гэтыя мовы ўплываюць на рус. мову.

Літ.:

Михайлов М.М. Двуязычие и взаимовлияние языков // Проблемы двуязычия и многоязычия. М., 1972;

Розенцвейг В.Ю. Основные вопросы теории языковых контактов // Новое в лингвистике. М., 1972. Вып. 6;

Вайнрайх У. Одноязычие и многоязычие: Пер. с англ. // Там жа;

Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. Мн., 1982.

П.П.Шуба.

т. 10, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канта́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канта́кт канта́кты
Р. канта́кту канта́ктаў
Д. канта́кту канта́ктам
В. канта́кт канта́кты
Т. канта́ктам канта́ктамі
М. канта́кце канта́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бі́знес-канта́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-канта́кт бі́знес-канта́кты
Р. бі́знес-канта́кту бі́знес-канта́ктаў
Д. бі́знес-канта́кту бі́знес-канта́ктам
В. бі́знес-канта́кт бі́знес-канта́кты
Т. бі́знес-канта́ктам бі́знес-канта́ктамі
М. бі́знес-канта́кце бі́знес-канта́ктах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блок-канта́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блок-канта́кт блок-канта́кты
Р. блок-канта́кта блок-канта́ктаў
Д. блок-канта́кту блок-канта́ктам
В. блок-канта́кт блок-канта́кты
Т. блок-канта́ктам блок-канта́ктамі
М. блок-канта́кце блок-канта́ктах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камуніка́бельны, -ая, -ае.

Такі, з якім лёгка ўстанаўліваць кантакты і дамаўляцца аб чым-н.

К. чалавек.

|| наз. камуніка́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Канша́хты ’шашні, патаемная сувязь’ (Нас.). Сапсаванае з кантакты ’адносіны’; ‑ш‑, магчыма, мае кантамінацыйны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канта́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцы знаходжання.

Уступіць у к. з хворым.

2. перан. Цесная ўзаемасувязь, узгодненасць у дзеяннях, узаемаразуменне.

Устанавіць к.

Дзелавыя кантакты.

3. Прыстасаванне, якое забяспечвае судакрананне правадоў электрычнага ланцуга (спец.).

|| прым. канта́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

komunikować się

незак. кантактаваць; мець зносіны (кантакты)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сутыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. сутыкнуцца.

2. Узаемна дакранацца, датыкацца.

С. спінамі.

3. Мець сумежныя бакі; межавацца.

Луг сутыкаецца з пасевамі жыта.

4. перан. Уступаць у якія-н. адносіны, кантакты з кім-, чым-н.; мець справу з кім-, чым-н.

С. з падатковай інспекцыяй.

С. з перакладам паэзіі.

С. з праблемай выбару.

|| наз. сутыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)