канта́ктна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
канта́ктна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канта́ктна-капірава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канта́ктна-капірава́льны канта́ктна-капірава́льная канта́ктна-капірава́льнае канта́ктна-капірава́льныя
Р. канта́ктна-капірава́льнага канта́ктна-капірава́льнай
канта́ктна-капірава́льнае
канта́ктна-капірава́льнага канта́ктна-капірава́льных
Д. канта́ктна-капірава́льнаму канта́ктна-капірава́льнай канта́ктна-капірава́льнаму канта́ктна-капірава́льным
В. канта́ктна-капірава́льны (неадуш.)
канта́ктна-капірава́льнага (адуш.)
канта́ктна-капірава́льную канта́ктна-капірава́льнае канта́ктна-капірава́льныя (неадуш.)
канта́ктна-капірава́льных (адуш.)
Т. канта́ктна-капірава́льным канта́ктна-капірава́льнай
канта́ктна-капірава́льнаю
канта́ктна-капірава́льным канта́ктна-капірава́льнымі
М. канта́ктна-капірава́льным канта́ктна-капірава́льнай канта́ктна-капірава́льным канта́ктна-капірава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канта́ктна-метамарфі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канта́ктна-метамарфі́чны канта́ктна-метамарфі́чная канта́ктна-метамарфі́чнае канта́ктна-метамарфі́чныя
Р. канта́ктна-метамарфі́чнага канта́ктна-метамарфі́чнай
канта́ктна-метамарфі́чнае
канта́ктна-метамарфі́чнага канта́ктна-метамарфі́чных
Д. канта́ктна-метамарфі́чнаму канта́ктна-метамарфі́чнай канта́ктна-метамарфі́чнаму канта́ктна-метамарфі́чным
В. канта́ктна-метамарфі́чны (неадуш.)
канта́ктна-метамарфі́чнага (адуш.)
канта́ктна-метамарфі́чную канта́ктна-метамарфі́чнае канта́ктна-метамарфі́чныя (неадуш.)
канта́ктна-метамарфі́чных (адуш.)
Т. канта́ктна-метамарфі́чным канта́ктна-метамарфі́чнай
канта́ктна-метамарфі́чнаю
канта́ктна-метамарфі́чным канта́ктна-метамарфі́чнымі
М. канта́ктна-метамарфі́чным канта́ктна-метамарфі́чнай канта́ктна-метамарфі́чным канта́ктна-метамарфі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канта́ктна-патэнцыя́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канта́ктна-патэнцыя́льны канта́ктна-патэнцыя́льная канта́ктна-патэнцыя́льнае канта́ктна-патэнцыя́льныя
Р. канта́ктна-патэнцыя́льнага канта́ктна-патэнцыя́льнай
канта́ктна-патэнцыя́льнае
канта́ктна-патэнцыя́льнага канта́ктна-патэнцыя́льных
Д. канта́ктна-патэнцыя́льнаму канта́ктна-патэнцыя́льнай канта́ктна-патэнцыя́льнаму канта́ктна-патэнцыя́льным
В. канта́ктна-патэнцыя́льны (неадуш.)
канта́ктна-патэнцыя́льнага (адуш.)
канта́ктна-патэнцыя́льную канта́ктна-патэнцыя́льнае канта́ктна-патэнцыя́льныя (неадуш.)
канта́ктна-патэнцыя́льных (адуш.)
Т. канта́ктна-патэнцыя́льным канта́ктна-патэнцыя́льнай
канта́ктна-патэнцыя́льнаю
канта́ктна-патэнцыя́льным канта́ктна-патэнцыя́льнымі
М. канта́ктна-патэнцыя́льным канта́ктна-патэнцыя́льнай канта́ктна-патэнцыя́льным канта́ктна-патэнцыя́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АНДРАДЫ́Т,

мінерал групы гранатаў, Ca3Fe2[SiO4]3. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, зярністыя масы. Колер жоўты, зялёны, чырванавата- або жаўтавата-карычневы, карычневы або чорны. Бляск шкляны, алмазападобны. Цв. 6—7,5. Шчыльн. 3,86 г/см³. Кантактна-метасаматычнага паходжання. Тыповы мінерал вапняковых метамарфізаваных асадкавых парод, скарнаў, вулканічных парод і россыпаў. Абразіўны матэрыял.

Андрадыт.

т. 1, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКСІНІ́Т (ад грэч. axinē сякера),

мінерал падкласа сілікатаў, бораалюмасілікат (Ca, Mn, Fe)3Al2Bo3(Si4O12)OH. Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, зялёнага, жоўтага, карычневага і інш. колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см³. Трапляецца ў кантактна-метасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў. Другасны каштоўны камень.

Аксініт.

т. 1, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕЗУВІЯ́Н (ад месца знаходкі на г. Везувій),

ідакраз, мінерал класа астраўных сілікатаў, водны алюмасілікат кальцыю, магнію і жалеза, Ca10(MgFe)2Al4[SiO4]5 [Si2O7]2(OH,F)4.

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя або дыпірамідальныя, шчыльныя і зярністыя масы. Колер зялёны або карычневы, радзей жоўты, блакітны ці чырвоны. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 6—7. Шчыльн. каля 3,4 г/см³. Характэрны мінерал кантактна-метамарфічных парод і скарнаў. Празрыстыя разнавіднасці — вырабныя камяні.

т. 4, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЕБСІЯЛЁЗЫ,

група інфекц. хвароб чалавека і жывёлы з пераважным пашкоджаннем страўнікава-кішачнага тракту; найчасцей у форме вострага гастраэнтэрыту. Узбуджальнік інфекцыі — клебсіела, крыніца — хворыя і бактэрыяносьбіты. Магчыма эндагеннае (гл. Аўтаінтаксікацыя) і экзагеннае заражэнне, найчасцей праз ежу, паветрана-кропельнае, кантактна-бытавое. К. — адна з пашыраных унутрыбальнічных хвароб. Праяўляецца востра, моташнасцю, ірвотай, болямі ў жываце, вадкім (з прымессю слізі) стулам, павышанай т-рай, агульнай слабасцю, іншы раз (асабліва ў нованароджаных і грудных дзяцей, старых людзей) — пнеўманіяй, астэаміэлітам, менінгітам, перытанітам, інфекцыяй мочавыдзяляльных шляхоў, сепсісам. Лячэнне сімптаматычнае.

А.​А.​Астапаў.

т. 8, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРУШНЫ́ ТЫФ,

вострая інфекц. хвароба чалавека з групы кішачных. Суправаджаецца пашкоджаннем лімфатычнага апарату і тонкага кішэчніка, бактэрыяльнай інтаксікацыяй, ліхаманкай, высыпкай. Узбуджальнік (палачка брушнога тыфу) трапляе ў арганізм з ежай, вадой, кантактна-быт. шляхам. Пасля інкубацыйнага перыяду (10—14 дзён) з’яўляюцца слабасць, дрыжыкі, страта апетыту, галаўны боль, бяссонніца, высокая т-ра, трызненне (тыфозны стан), затрымліваецца стул. На 8—9-ы дзень на скуры з’яўляецца высыпка — дробныя ружовыя кропкі, павялічваецца печань і селязёнка, назіраюцца парушэнні дзейнасці цэнтр. нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, кішэчніка, органаў дыхання. Ускладненні: кішачны крывацёк, прарыў сценкі кішэчніка, перытаніт. Пасля хваробы выпрацоўваецца ўстойлівы імунітэт. Лячэнне тэрапеўтычнае.

т. 3, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕНЕРЫ́ЧНЫЯ ХВАРО́БЫ,

група інфекц. хвароб чалавека, аб’яднаных пераважна паводле спосабу перадачы ўзбуджальніка палавым шляхам. Бываюць выпадкі і кантактна-быт. заражэння. Вядома каля 20 венерычных хвароб: СНІД, сіфіліс, ганарэя, герпес, трыхаманоз, шанкер мяккі, лімфагранулема венерычная, данаваноз, хламідыёз, мікаплазмоз і інш. Шляхі пашырэння, метады дыягностыкі і лячэння вывучае венералогія. Адна з асаблівасцей венерычнай паталогіі — хвалепадобны характар з перыядычнасцю 10—15 гадоў. За апошнія 50 гадоў зарэгістраваны 3 хвалі венерычнай захваральнасці (1946, 1979, 1989). У распаўсюджванні венерычных хвароб вялікая роля належыць сац.-гігіенічным фактарам: дэмаграфічны рух, сац.-эканам. прагрэс, фактары паводзін, правільнае палавое выхаванне, вял. колькасць выпадковых палавых сувязей, сац.-культ. змены, алкаголь і наркотыкі, самалячэнне, рост разводаў, наяўнасць груп павышанай рызыкі, прастытуцыя, палавая ненармальнасць, дыягнастычныя памылкі і інш. Прафілактыка венерычных хвароб падзяляецца на грамадскую і асабістую. Грамадская: актыўнае выяўленне, лячэнне і ўлік хворых, бясплатнае лячэнне хворых на сіфіліс, СНІД, абследаванне на сіфіліс цяжарных жанчын, работнікаў харч. прам-сці і дзіцячых устаноў і інш. З мэтай змяншэння небяспекі ад пашырэння венерычных хвароб заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць за ўхіленне ад лячэння гэтых хвароб і заражэнне імі інш. асоб (арт. 113 КК). Асабістая: недапушчальнасць выпадковых палавых сувязей, выкарыстанне індывід. партатыўных прафілакт. сродкаў.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 4, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)