кано́плевы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кано́плевы |
кано́плевая |
кано́плевае |
кано́плевыя |
| Р. |
кано́плевага |
кано́плевай кано́плевае |
кано́плевага |
кано́плевых |
| Д. |
кано́плеваму |
кано́плевай |
кано́плеваму |
кано́плевым |
| В. |
кано́плевы (неадуш.) кано́плевага (адуш.) |
кано́плевую |
кано́плевае |
кано́плевыя (неадуш.) кано́плевых (адуш.) |
| Т. |
кано́плевым |
кано́плевай кано́плеваю |
кано́плевым |
кано́плевымі |
| М. |
кано́плевым |
кано́плевай |
кано́плевым |
кано́плевых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГІБІ́СКУС
(Hibiscus),
род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 300 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных, радзей ва ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі як рэдкая занесеная аднагадовая расліна трапляецца гібіскус трайчасты (Н. trionum). Многія віды вырошчваюць у адкрытым грунце, у аранжарэях і пакоях. Найб. вядомыя гібіскусы: кітайская ружа, або клянок (Н. rosa-sinensis), — доўгаквітучая пакаёвая расліна; гібрыдны (Н. x hybridus) — уключае шматгадовыя буйнакветкавыя полігібрыды; у Крыме, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі культывуюць гібіскус сірыйскі (Н. syriacus). Гасп. значэнне мае каштоўная тэхн. расліна гібіскус каноплевы (Н. cannabinus), вядомая пад назвай кенаф, і гібіскус ядомы, або бамія (Н. esculentus).
Шматгадовазялёныя або лістападныя дрэвы і кусты, таксама шмат- ці аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце пераважна пальчаталопасцевае, кветкі звычайна двухполыя, буйныя, яркаафарбаваныя. Плод — каробачка. Дэкар., харч. і тэхн. (валакністыя, алейныя) расліны, некат. віды выкарыстоўваюць на выраб валакна і паперы, у ежу.
Г.У.Вынаеў.
т. 5, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)