Канечныя рознасці 5/379

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кане́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кане́чны кане́чная кане́чнае кане́чныя
Р. кане́чнага кане́чнай
кане́чнае
кане́чнага кане́чных
Д. кане́чнаму кане́чнай кане́чнаму кане́чным
В. кане́чны (неадуш.)
кане́чнага (адуш.)
кане́чную кане́чнае кане́чныя (неадуш.)
кане́чных (адуш.)
Т. кане́чным кане́чнай
кане́чнаю
кане́чным кане́чнымі
М. кане́чным кане́чнай кане́чным кане́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лака́льна-кане́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лака́льна-кане́чны лака́льна-кане́чная лака́льна-кане́чнае лака́льна-кане́чныя
Р. лака́льна-кане́чнага лака́льна-кане́чнай
лака́льна-кане́чнае
лака́льна-кане́чнага лака́льна-кане́чных
Д. лака́льна-кане́чнаму лака́льна-кане́чнай лака́льна-кане́чнаму лака́льна-кане́чным
В. лака́льна-кане́чны (неадуш.)
лака́льна-кане́чнага (адуш.)
лака́льна-кане́чную лака́льна-кане́чнае лака́льна-кане́чныя (неадуш.)
лака́льна-кане́чных (адуш.)
Т. лака́льна-кане́чным лака́льна-кане́чнай
лака́льна-кане́чнаю
лака́льна-кане́чным лака́льна-кане́чнымі
М. лака́льна-кане́чным лака́льна-кане́чнай лака́льна-кане́чным лака́льна-кане́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

экскрэ́ты

(лац. excretum = выдзеленае)

канечныя прадукты абмену рэчываў, выдзеленыя арганізмам (мача, кал, пот і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГРУП ТЭО́РЫЯ,

раздзел алгебры, які вывучае ўласцівасці алгебраічных аперацый, што найчасцей сустракаюцца ў матэматыцы і яе дастасаваннях; выкарыстоўваецца таксама ў фізіцы і інш. раздзелах навукі (асабліва пры вывучэнні ўласцівасцей сіметрыі). Канчатковая мэта груп тэорыі — апісаць усе магчымыя групавыя аперацыі (гл. Група). Асновы груп тэорыі закладзены Э.Галуа (1831).

Першыя тэарэмы груп тэорыі даказаны Ж.Лагранжам у канцы 18 ст., а потым А.Кашы, Н.Абелем і інш. Напачатку груп тэорыя вывучала канечныя групы падстановак, у канцы 19 — пач. 20 ст.канечныя групы з элементамі любой прыроды, а потым і бясконцыя і тым самым стала на абстрактны, аксіяматычны шлях развіцця і стала прыкладам для перабудовы ў пач. 20 ст. алгебры і ўсёй матэматыкі. Груп тэорыя падзяляецца на шэраг вял. раздзелаў, якія найчасцей вылучаюцца дастатковымі ўмовамі на групавую аперацыю (канечных груп тэорыя, абелевых груп тэорыя, нільпатэнтных груп тэорыя, пераўтварэнняў груп тэорыя, выяўленняў груп тэорыя і інш.) ці ўнясеннем у групу дадатковых структур, звязаных пэўным чынам з групавой аперацыяй (тапалагічных, алг. і ўпарадкаваных груп тэорыя і інш.). Асн. праблема груп тэорыі — класіфікацыя простых канечных груп, якія адыгрываюць ролю «будаўнічых блокаў» адвольнай групы; лічыцца, што такая класіфікацыя створана, аднак да сучаснага моманту (1997) дакладна выверанага тэксту яе няма.

У Беларусі сістэм. даследаванні па груп тэорыі пачалі Дз.А.Супруненка (1945; групы падстановак і матрыц), С.А.Чуніхін (1953; канечныя групы); зараз даследаванні вядуцца пад кіраўніцтвам У.П.Платонава (тапалагічныя і лінейныя алг. групы, мнагастайнасці груп), Л.А.Шамяткова (тэорыя фармацый), А.Я.Залескага (выяўленні лінейных алг. груп).

Літ.:

Платонов В.П, Рапинчук А.С. Алгебраические группы и теория чисел. М., 1991;

Супруненко Д.А. Группы подстановок. Мн., 1996;

Шеметков Л.А. Формации конечных групп. М., 1978.

Р.Т.Вальвачоў.

т. 5, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)