Канечных рознасцей вылічэнне 5/379—380; 6/369
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЧНЫХ РО́ЗНАСЦЕЙ ЗЛІЧЭ́ННЕ,
раздзел матэматыкі, які вывучае функцыі пры дыскрэтных (перарывістых) зменах аргумента; дыскрэтны аналаг матэм. аналізу. Асн. паняцце — канечная рознасць — выраз спец. віду, які звязвае значэнні функцыі ў розных пунктах. Выкарыстоўваецца пры набліжаны дыферэнцаванні і набліжаным інтэграванні функцый, набліжаным рашэнні дыферэнцыяльных ураўненняў і інш.
К.р.з. развівалася паралельна з асн. раздзеламі матэм. аналізу, у 18 ст. набыло характар самаст. матэм. дысцыпліны. Першае яе сістэм. выкладанне дадзена Б.Тэйларам у 1715. Працы матэматыкаў 19 ст. падрыхтавалі глебу для сучаснага развіцця К.р.з. і тэорыі метаду канечных рознасцей. Ідэі і метады К.р.з. набылі дастасаванні да аналітычных функцый камплекснай пераменнай і задач выліч. матэматыкі. Гл. таксама Набліжэнне і інтэрпаляцыя функцый.
Л.Я.Яновіч.
т. 7, с. 584
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кане́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кане́чны |
кане́чная |
кане́чнае |
кане́чныя |
| Р. |
кане́чнага |
кане́чнай кане́чнае |
кане́чнага |
кане́чных |
| Д. |
кане́чнаму |
кане́чнай |
кане́чнаму |
кане́чным |
| В. |
кане́чны (неадуш.) кане́чнага (адуш.) |
кане́чную |
кане́чнае |
кане́чныя (неадуш.) кане́чных (адуш.) |
| Т. |
кане́чным |
кане́чнай кане́чнаю |
кане́чным |
кане́чнымі |
| М. |
кане́чным |
кане́чнай |
кане́чным |
кане́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
лака́льна-кане́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
лака́льна-кане́чны |
лака́льна-кане́чная |
лака́льна-кане́чнае |
лака́льна-кане́чныя |
| Р. |
лака́льна-кане́чнага |
лака́льна-кане́чнай лака́льна-кане́чнае |
лака́льна-кане́чнага |
лака́льна-кане́чных |
| Д. |
лака́льна-кане́чнаму |
лака́льна-кане́чнай |
лака́льна-кане́чнаму |
лака́льна-кане́чным |
| В. |
лака́льна-кане́чны (неадуш.) лака́льна-кане́чнага (адуш.) |
лака́льна-кане́чную |
лака́льна-кане́чнае |
лака́льна-кане́чныя (неадуш.) лака́льна-кане́чных (адуш.) |
| Т. |
лака́льна-кане́чным |
лака́льна-кане́чнай лака́льна-кане́чнаю |
лака́льна-кане́чным |
лака́льна-кане́чнымі |
| М. |
лака́льна-кане́чным |
лака́льна-кане́чнай |
лака́льна-кане́чным |
лака́льна-кане́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МЯШКО́Ў (Уладзімір Валянцінавіч) (н. 16.5.1948, Масква),
бел. вучоны ў галіне трыбаматэрыялазнаўства. Д-р тэхн. н. (1988). Скончыў Калінінскі політэхн. ін-т (1971). З 1976 у Бел. ун-це транспарту (з 1989 заг. аддзела, з 1995 праф.). Навук. працы па тэхналогіі атрымання і саставу гібрыдных палімерных кампазітаў, мадэліраванні напружанага стану і цеплавога поля дэталей пры звышхуткасным слізганні. Прапанаваў тэарэт. апісанне зоны найб. напружанняў і дэфармацый метадамі канечных элементаў і канечных рознасцей; растлумачыў механізм біяхім. сінтэзу палімерных злучэнняў у паверхневых слаях валокнаў поліамідаў.
Тв.:
Триботехника электрических контактов. Мн., 1985 (разам з В.В.Кончыцам, М.К.Мышкіным).
т. 11, с. 84
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЭВІЯ́ЦЫЯ ў біялогіі,
скарачэнне індывід. развіцця органаў або іх частак у жывёльных арганізмаў. Адбываецца ў выніку выпадання канечных стадый антагенезу, прыводзіць да недаразвіцця або рэдукцыі органаў у патомкаў. Тэрмін уведзены Б.С.Мацвеевым (1930); А.М.Северцаў назваў гэтую з’яву адмоўнай анабаліяй.
т. 1, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЫ́ НЯРО́ЎНАСЦЬ,
няроўнасць для канечных сум сапраўдных ці комплексных лікаў, якая мае выгляд: (a1b1+...+anbn)2≤(a12+a22+...+an2)(b12+b22+...+bn2). Даказана А.Кашы ў 1821. Інтэгральны аналаг К.н. ўстаноўлены В.Я.Бунякоўскім (гл. Бунякоўскага няроўнасць).
т. 8, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ (Аляксандр Яфімавіч) (н. 17.1.1939, Мінск),
бел. матэматык. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1991), д-р фіз.матэм. н. (1978), праф. (1986). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це матэматыкі Hau. АН Беларусі. З 1997 праф. ун-та ў Вялікабрытаніі (г. Новіч). Навук. працы па тэорыі лінейных і алгебраічных груп, тэорыі кольцаў, тэорыі інварыянтаў. Вырашыў праблему Капланскага пра групавыя кольцы, праблему Фейса пра нётэравыя кольцы. Даследаваў уласцівасці асобных элементаў у камплексных прадстаўленнях канечных груп тыпу Лі і ідэалах групавых кольцаў лакальна канечных груп.
Тв.:
Об одном предположении Капланского // Докл. АН СССР. 1972. Т. 203, № 4;
Фрагмент матрицы разложения специальной унитарной группы над конечным полем // Изв. АН СССР. Сер. мат. 1990. Т. 54, № 1.
т. 6, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РНШАЎ ТЭАРЭ́МА,
адна з асн. тэарэм электрастатыкі, паводле якой сістэма нерухомых засяроджаных (кропкавых) зарадаў, што знаходзяцца на канечных адлегласцях адзін ад аднаго, не можа быць устойлівай. Сфармулявана англ. вучоным С.Ірншаў (1839). З І.т. вынікае, што атам павінен быць дынамічнай сістэмай (не можа складацца з нерухомых зарадаў).
т. 7, с. 325
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТО́ПНАЯ ХРАНАЛО́ГІЯ,
сукупнасць метадаў вызначэння абс. ўзросту горных парод, мінералаў, слядоў стараж. культур чалавека ці цалкам Зямлі па назапашванні ў іх прадуктаў распаду радыенуклідаў (гл. Радыеактыўнасць). Ідэя І.х. належыць П.Кюры і Э.Рэзерфарду. Распад кожнага радыенукліда адбываецца з пастаяннай скорасцю і прыводзіць да назапашвання канечных стабільных нуклідаў, па колькасці якіх і вызначаецца ўзрост даследаванага ўзору.
т. 7, с. 177
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)