ЗАЛЕ́СКІ (Аляксандр Яфімавіч) (н. 17.1.1939, Мінск),

бел. матэматык. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1991), д-р фіз.матэм. н. (1978), праф. (1986). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це матэматыкі Hau. АН Беларусі. З 1997 праф. ун-та ў Вялікабрытаніі (г. Новіч). Навук. працы па тэорыі лінейных і алгебраічных груп, тэорыі кольцаў, тэорыі інварыянтаў. Вырашыў праблему Капланскага пра групавыя кольцы, праблему Фейса пра нётэравыя кольцы. Даследаваў уласцівасці асобных элементаў у камплексных прадстаўленнях канечных груп тыпу Лі і ідэалах групавых кольцаў лакальна канечных груп.

Тв.:

Об одном предположении Капланского // Докл. АН СССР. 1972. Т. 203, № 4;

Фрагмент матрицы разложения специальной унитарной группы над конечным полем // Изв. АН СССР. Сер. мат. 1990. Т. 54, № 1.

т. 6, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)