канапа́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. канапа́тка канапа́ткі
Р. канапа́ткі канапа́так
Д. канапа́тцы канапа́ткам
В. канапа́тку канапа́ткі
Т. канапа́ткай
канапа́ткаю
канапа́ткамі
М. канапа́тцы канапа́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

канапа́тка ж., спец. (об инструменте, материале) конопа́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канапа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Інструмент для канапачання ў выглядзе жалезнай лапаткі з ручкай.

2. Матэрыял (кудзеля, пакулле, мох), які выкарыстоўваецца для канапачання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Канапа́тка, кыныпа́тка ’дзяўчына з рабаціннем на твары’, кыныпацік ’тое ж пра хлапчука’ (Яўс.), кыныпа́цінькій ’тс’ (мсцісл., Нар. словатв.), конопя́тый ’рабы’ (пін., Шатал.), шчуч. канапа́ты ’тс’; івац., шальч. ’васпаваты’, ’шурпаты, з няроўнай паверхняй’, ’плямісты’ (шальч., Сл. паўн.-зах.). Рус. конопа́тка ’вяснушка’, ’воспіна’, конопа́тый ’тс’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад канопа ’каноплі’ і суф. ‑ат (як барадаты, паласаты). Параўн. яшчэ рус. церск. конопля́ ’вяснушка’. Названа паводле падабенства вяснушак да насення канапель (Фасмер, 2, 311–312).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канапу́шкі, конопушкі ’вяснушкі’ (івац., Сл. паўн.-зах., пін., Шатал.), да каноплі, канапатка (гл.). Магчыма і з *кана‑ плюшкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канапа́ціць ’затыкаць шчыліны пакуллем, мохам’ (ТСБМ), канапа́тка ’інструмент для канапачання’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, паходзіць з рус. конопа́тить. Да каноплі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

конопа́тка ж., спец.

1. (действие) канапа́чанне, -ння ср.;

2. (об инструменте, материале) канапа́тка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)