калігра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які піша прыгожа і разборліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калігра́ф

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. калігра́ф калігра́фы
Р. калігра́фа калігра́фаў
Д. калігра́фу калігра́фам
В. калігра́фа калігра́фаў
Т. калігра́фам калігра́фамі
М. калігра́фе калігра́фах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калігра́ф м. каллигра́ф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калігра́ф, ‑а, м.

Той, хто піша прыгожа і разборліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калігра́ф

(ад гр. kalos = прыгожы + -граф)

чалавек, які валодае майстэрствам пісаць роўным прыгожым почыркам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

каллигра́ф калігра́ф, -фа м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kaligraf

м. каліграф

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

calligrapher

[kəˈlɪgrəfər]

n.

1) чалаве́к з прыго́жым по́чыркам, калігра́фm.

2) перапі́счык ру́капісаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВЕ́СТЭРФЕЛЬД ((Westerfeldt) Абрахам ван) (? — 24 ці 30.4.1692),

галандскі жывапісец, рысавальшчык і каліграф. У канцы 1640 — пач. 1650-х г. працаваў на Беларусі як прыдворны мастак кн. Радзівілаў у Нясвіжы. Стварыў серыю карцін і малюнкаў на тэмы ваен. паходаў кн. Я.Радзівіла: «Уступленне князя Я.Радзівіла ў Кіеў», «Паланенне М.Крычэўскага пад Лоевам» (1649, паводле карціны на Карэліцкай мануфактуры каля 1760 створаны габелен), «Разгром казакамі літоўскай флатыліі на Дняпры» (1651) і інш. Аўтар партрэтаў Крычэўскага, Б.Хмяльніцкага, замалёвак помнікаў архітэктуры Кіева.

т. 4, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАН ВЭЙ, Моцзе (699 або 701, г. Таюань, Кітай — 759 або 761),

кітайскі паэт, жывапісец, каліграф і музыкант. Атрымаў канфуцыянскую адукацыю. Служыў пры імператарскім двары. Аўтар паэтычнай пейзажнай лірыкі (цыкл «Рака Ванчуань», вершы «Чырвоныя бабы», «Сцежка сярод акацый» і інш.), твораў на гіст. тэмы («Удава князя Сі», «Бань Цзеюй»). Пачынальнік кіт. манахромнага пейзажнага жывапісу, заснаванага на выкарыстанні танальных магчымасцяў тушы. Выконваў размалёўкі на шоўку і насценныя. У лірычных пейзажах ствараў узвышаныя абагульняльныя вобразы прыроды. Творы захаваліся ў копіях: «Рака пад снегам», «Праясненне пасля снегападу», «Партрэт Фу Шэна з Цзінаня» і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Стихотворения. М., 1979.

т. 3, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)