Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калі́бр, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі. Зброя розных калібраў. □ Удалося дастаць амаль спраўную супроцьтанкавую гармату, калібр–45.Брыль.// Дыяметр гільзы, кулі або снарада. Гільза дванаццатага калібру. Кулі шаснаццатага калібру.
2.‑у. Дакладны размер якіх‑н. прадметаў вытворчасці. Калібр цвікоў. Раскласці шрубы па калібрах.
3.‑у; перан. Памер, велічыня, форма чаго‑н. Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбочкі рознага калібру.Ракітны.
4.‑а. Вымяральны інструмент для праверкі размераў, формы вырабаў. Праверыць калібрам.
[Фр. calibre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калібр 2/393; 3/196; 5/256—257
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́БР (франц. calibre ад араб. форма),
1) К. зброі — адна з асн. велічынь, якая вызначае яе магутнасць. К. агнястрэльнай зброі — дыяметр канала ствала (у наразной зброі ў краінах СНД і інш. — адлегласць паміж процілеглымі выступамі нарэзаў, у ЗША, Вялікабрытаніі і інш. — паміж паглыбленнямі нарэзаў), а таксама найб. дыяметр снарада (міны, кулі). К. вызначаюць: у дзюймах (25,4 мм), лініях (2,54 мм) і міліметрах, часам у сотых (ЗША) або тысячных (Вялікабрытанія) долях дзюйма (напр., .22 азначае 5,6 мм). К. авіяц. бомбы — яе маса ў кілаграмах; К. паляўнічага ружжа — лік шаравых куль, адлітых з 1 англ. фунта (453,6 г) свінцу і ўкладзеных у адзін рад у канал ствала.
2) К. у метралогіі — бясшкальны вымяральны інструмент для кантролю памераў, формы і размяшчэння паверхняў дэталей. Бываюць гранічныя (для праверкі найбольшых і найменшых дапушчальных памераў гладкіх цыліндрычных, конусных, разьбовых і шліцавых паверхняў) і нармальныя, або шаблоны (для кантролю складаных профіляў).
3) К. у пракатнай вытворчасці — профіль адтуліны, утворанай выразамі (ручаямі) двух спалучаных валкаў пракатных. Прапусканнем праз такі К. надаюць металу, які пракатваецца, патрэбную форму і памеры.
У.М.Сацута.
Калібры: 1, 2 — гранічныя для праверкі гладкіх і разьбовых адтулін; 3 — калібр-скаба для праверкі гладкіх валоў; 4 — профільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калі́брм.
1.вайск. (зброі) Kalíber m -s, -;
2. (длявымярэння) Léhre f -, -n;
3.перан. Größe f -, Formát n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
калі́бр
(фр. calibre, ад ар. kālib = форма, выгляд)
1) дыяметр ствала агнястрэльнай зброі;
2) дакладны размер якіх-н. прадметаў вытворчасці (напр. к. цвікоў);
3) перан. памер, велічыня, форма чаго-н.;
4) вымяральны інструмент для праверкі памераў, формы вырабаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Калі́бр (Сержп.: чэрці ўсялякага калібру); калибиръ ’размер’ (Нас.). Відавочнае запазычанне, фанетычны крытэрый не вельмі пераканаўчы, паколькі такая форма магла натуральна ўтварыцца на бел. глебе з першаснага калібр, гэта дазваляе меркаваць, што запазычана з польск.kaliber ’памер, велічыня’. Польск. слова хутчэй за ўсё да ням.Kaliber, якое з італ.calibro, а гэта з араб.kâlib. Аднак і арабская лексема ўзыходзіць да грэч.καλοπόδιον ’форма, узор’, гл. Фасмер, 2, 166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калі́бр
(фр. calibre, ад ар. kālib = форма, выгляд)
1) дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі;
2) дакладны размер якіх-н. прадметаў вытворчасці (напр. к. цвікоў);
3) перан. памер, велічыня, форма чаго-н. (напр. таленты рознага калібру).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)