Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калю́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які колецца, можа рабіць укол. Калючыя шыпы ліян ранілі .. рукі і рвалі вопратку.Самуйлёнак.Пад нагамі шумна зашастаў калючы ржэўнік.Якімовіч.// Які выклікае балючае адчуванне ўколу. Нізка плылі цяжкія хмары, сыпаўся калючы халодны снег.Лупсякоў.Толькі вецер ганяў калючы пясок па дарозе.Шыцік.
2. Які мае калючкі. Калючы дрот. Калючы куст. □ [Тата] збірае грыбы і ўсё лезе туды, дзе густа стаяць калючыя ёлачкі.Брыль.
3.перан. Востры, са злой насмешкай. Бацька ў роспачы, у злосці Кінуў жмут калючых слоў.Колас.// Злы, нядобры (пра погляд, вочы і пад.). Людзі слухалі паказанні, і твары іх камянелі, сухімі, калючымі рабіліся іх вочы.Лынькоў.Позірк Шамоты быў стрыманы, калючы, недаверлівы, позірк Варановіча — вясёлы, усмешлівы, з нейкай вострай думкай у вачах.Дуброўскі.
4.перан. Які непрыхільна, недаверліва ставіцца да ўсяго; нелюдзімы, злосны (пра чалавека). Паходню варта было б правучыць — занадта ён ужо порсткі і калючы стаў у апошнія гады.Хадкевіч.
5.перан. Асляпляльны, рэзкі, яркі (пра святло). Лежачы на цвёрдым белым стале, аслепленая калючым святлом, яна [Лёдзя] адчувала, што траціць апошнія сілы.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калю́чы
1. stáchelig; dórnig (прарасліны);
калю́чы дрот Stácheldraht m -(e)s, -drähte;
2.перан scharf, bíssig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
калючы, колкі
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ко́лкийII
1.(колючий)калю́чы;
2.перен.калю́чы; (язвительный) з’е́длівы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
игли́стый іглі́сты; (колючий)калю́чы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
колю́чийкалю́чы; (язвительный) з’е́длівы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ёжистый падо́бны да во́жыка, калю́чы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)