ГАЛЕ́Н-КА́ЛЕЛА ((Gallén-Kallela) Акселі Валдэмар) (26.5.1865, г. Поры, Фінляндыя — 7.3.1931),
фінскі жывапісец, графік. Вучыўся ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў (1881—84) у Хельсінкі і акадэміі Жуліяна (1884—89) у Парыжы. Захапляўся сімволікай і стылізацыяй у духу «мадэрн». Асн. творы: размалёўка фін. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1900), цыкл размалёвак у пахавальнай капэле Юселіуса (1901—03) у Поры; карціны «Старая і котка» (1885), «Першы ўрок» (1889), «Пастух з Панаярві» (1892), «Іматра ўзімку» (1893); партрэты маці (1896), М.Горкага (1906); афорты, іл. на тэму гераічнага нар. эпасу «Калевала» (трыпціх «Легенда пра Айна», 1891, «Маці Лемінкяйнена», 1897) і інш.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МЛАДАФІ́НЫ,
прадстаўнікі апазіц. плыні ліберальна-бурж. кірунку ў Фінляндыі ў канцы 1880-х г.—1918; апаненты старафінаў. Сярод М. былі фін. пісьменнікі Ю.Аха, М.Кант, мастакі А.Гален-Калела, П.Халанен, браты Ярнефельт (гл.Ярнефельт Э.), кампазітар Я.Сібеліус. У 1902 разам з Швед.нар. партыяй утварылі Партыю фін. канстытуцыяналістаў. У 1907—17 мелі 23—25 месц у сейме. У 1918 раскалоліся; большасць М. на чале з К.Ю.Стольбергам утварыла Нац.прагрэс. партыю (прыхільнікі рэсп.дзярж. ладу), меншасць увайшла ў манархічна настроеную Нац. кааліцыйную партыю.