Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папрасце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць простым, прасцейшым. Міхаліна Казіміраўна за два гады як бы трохі зблажэла і папрасцела.Шамякін.Рысы твару [дзяўчыны] папрасцелі, пагрубелі.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЕТЛІ́НСКАЯ (Вера Казіміраўна) (11.5.1906, г. Севастопаль, Украіна — 23.4.1976),
расійская пісьменніца. Друкавалася з 1928. Раманы «Рост» (1934), «Мужнасць» (1938), «Дні нашага жыцця» (1952), «Інакш жыць не варта» (1960), аповесці «Натка Мічурына» (1928), «Плато вышэй за хмары» (1964), зб.апавяд. «Дзень, пражыты двойчы» (1964) пра маладых горадабудаўнікоў, вучоных-наватараў, студэнтаў з іх светам думак, пачуццяў, праблем. Раман «У аблозе» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948) прысвечаны гераічнай абароне Ленінграда ў Вял.Айч. вайну. Аўтар камедыі «Так, вось яно, каханне» (1954), аўтабіягр. аповесці «Вечар. Вокны. Людзі» (1972), рамана «Дзень добры, маладосць!» (1975), артыкулаў па л-ры і мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усхлі́п, ‑у, м.
Гук, які ўтвараецца пры плачы. У вагоне пачуліся ўсхліпы жанчын.Ставер.Ядвіга Казіміраўна не адымала рук ад твару, плечы яе часта ўздрыгвалі, праз пальцы вырываліся пакутлівыя ўсхліпы.Шамякін./уперан.ужыв.Міма хаты па вуліцы прайшлі хлопцы, бязладна рыпаючы гармонікам. На ўсхліпы басоў выскачыла Наста.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЛЕ́БАЎСКАЯ (Яніна Казіміраўна) (24.10.1901, Мінск — 16.12.1978),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1970). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926), працавала ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Найб. самабытныя, жыццёва праўдзівыя, каларытныя вобразы жанчын з народа стварыла ў нац. рэпертуары: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Даміцэля («Прымакі» Я.Купалы), Югася («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), Гарпіна («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), старая Жыгоцкая («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча) і інш. Індывідуальнасцю творчай манеры адметныя і яе ролі класічнага рэпертуару: Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Малання, Васа («Ягор Булычоў і іншыя», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Уліта («Лес» А.Астроўскага), Дандальская («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Орта («Ветрык, вей!» Я.Райніса) і інш. З інш. роляў: Пастарша («Юстына» Х.Вуаліёкі), лэдзі Патэрсан («Востраў Афрадыты» А.Парніса), Шарлота («Гарачае лета ў Берліне» паводле Э.Д.К’юзек).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1.кім-чым. Кіраваць на працягу нейкага часу. За адзін учарашні дзень Грышка паспеў пабываць у кабіне магутнага тралёвачнага трактара і пакіраваць лесавозам.Паслядовіч.— Дык от, Галіна Казіміраўна, .. вам давядзецца пакіраваць калгасам, пакуль вернецца Леўчык.Сабаленка.
2.Разм. Тое, што і накіраваць (у 1, 2 знач.). Шашура прайшоў у канец палоскі, налёг на ручкі, перавёў плуг на другі край вагона і накіраваў назад.Мележ.Людзі з першай жа хвіліны пакіравалі свае думкі да пераспелага жыта.Чорны.
3.Разм. Тое, што і накіравацца (у 1 знач.). [Зося] прабегла ўсю сценку, павярнула да скрыжаваных дарог, абагнула іх і пакіравала ў бок пасекі.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Шост, які ставіцца, каб абазначыць дарогу (у полі, на снезе), межы зямельных участкаў і пад. Дваццаць хлопцаў і сем дзяўчат прыйшлі на работу. І работа закіпела адразу. Паставілі дзве высокія тычкі з саламянымі мётламі каля рэчкі Міранкі, вызначылі месца, дзе павінен прайсці канал.Колас.Пакуль што я памагаў дзядзьку Гарасіму: ставіў тычкі на межах дзялянак, падчэсваў іх сякераю зверху і пісаў хімічным карандашом з аднаго і другога боку, каму надзел вызначаецца.Якімовіч.
2.Спец. Паплавок у выглядзе шаста з мяцёлкай або перакладзінай наверсе, які абазначае мель, фарватэр і пад. — Пакупаемся, Галіна Казіміраўна, — прапанаваў Зянон. — Тут жа, мусіць, вельмі глыбока? — Не, не! Вунь аж да тых тычак можна ісці.Сабаленка.//звычайнамн. (ты́чкі, ‑чак). Шост, які выкарыстоўваецца як падпорка для павойных раслін. Вацькоўскі дом: шчыт — узыходзячае сонца, На тычцы ўецца белабровы хмель.Лойка.Халахцей баяўся Мар’і. «Бледны чорт» — было вышэйшай ступенню яе абурэння, і ён хуценька ныраў у тычкі з фасоляй і выбягаў на сцежку за поплавам.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)