казля́тнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. казля́тнік
Р. казля́тніку
Д. казля́тніку
В. казля́тнік
Т. казля́тнікам
М. казля́тніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

казля́тнік, -ку м., бот. козля́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казля́тнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства бабовых, якая скарыстоўваецца на корм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казлятнік

т. 7, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гале́га

(іт. galega)

травяністая расліна сям. бабовых са складаным лісцем і сіне-фіялетавымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўразіі; выкарыстоўваецца як кармавая і лекавая; казлятнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЕ́ГА

(Galega),

казлятнік, род кветкавых раслін сям. бабовых. 8 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Усх. Афрыцы. На Беларусі інтрадукаваны 2 каўказскія віды: галега ўсходняя, або лясная (Galega orientalis), — меданосная, кармавая расліна, і галега лекавая (Galega officinalis), выкарыстоўваецца для лячэння цукр. дыябету.

Шматгадовыя голыя або кароткаапушаныя травяністыя расліны з прамастойным трубчастым, уверсе галінастым сцяблом выш. да 120 см. Лісце складанае, няпарнаперыстае, з шырокімі прылісткамі. Кветкі двухполыя, блакітныя, сінія, фіялетавыя, сабраныя па 25—50 у густыя верхавінкавыя або пазухавыя гронкі даўж. да 25 см на доўгіх кветаносах. Плод — шматнасенны лінейны боб. Насенне пупышкападобнае, дробнае. Кармавыя, лек., дэкар. і сідэратныя расліны. Галега лекавая ядавітая для жывёлы (мае ў сабе алкалоід галегін).

т. 4, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)