каве́нька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каве́нька каве́нькі
Р. каве́нькі каве́нек
Д. каве́ньцы каве́нькам
В. каве́ньку каве́нькі
Т. каве́нькай
каве́нькаю
каве́нькамі
М. каве́ньцы каве́ньках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

каве́нька ж., обл., уменьш. клюка́, па́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Абл. Памянш. да кавяня; невялікая кавяня. Шлях доўгі — Вандроўнік выразае Кавенькі з сукаватага ядлоўц[у]. Барадулін. [Васіль Сямёнавіч] пачаў мераць сцежку спорнымі крокамі, моцна грукаючы аб зямлю кавенькай. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каве́нька ж памянш Stlzfüßchen n -s, -, Stlzbeinchen n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Камяня́, каміня́ ’качарга’ (мазыр., бабр., Шатал.; лельч., Мат. Гом.; ст.-дар., Нар. сл.; пруж., маг., Нар. словатв.; Янк. 1); каме́нька ’кій, якім абапіраюцца пры хадзьбе (з загнутай ручкай)’ (Янк. 1). У выніку распадабнення губных (мв) з кавяня́, каве́нька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кій, кіёк, палка / з загнутым уверсе канцом: кульба, кульбака, крывуля, посах; кавенька, сукаванка (разм.); стэк (спарт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)