Дэкада беларускай літаратуры, прысвечаная XXIV з’езду КПСС 4/352

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

з’е́зд

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. з’е́зд
Р. з’е́зду
Д. з’е́зду
В. з’е́зд
Т. з’е́здам
М. з’е́здзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перадз’е́здаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад з’ездам, папярэднічае з’езду. Перадз’ездаўская дыскусія. Перадз’ездаўскія дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’е́зд

‘сход; месца, па якім з'язджаюць’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. з’е́зд з’е́зды
Р. з’е́зда з’е́здаў
Д. з’е́зду з’е́здам
В. з’е́зд з’е́зды
Т. з’е́здам з’е́здамі
М. з’е́здзе з’е́здах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мілі́ца ’зараснік азёрнага сіту Juncus L.’ (дзісн., Яшк.). З с.-лац. назвы milica, melica ’даволі рослая трава з роду Sorghum у паўд.-еўр. краінах’ < лац. milium ’проса’, роднаснага да ст.-грэч. μελίνη ’проса’. Трубачоў (Серболуж. лингв, сб. Даклад V з’езду славістаў, 181) на падставе в.- і н.-луж. wódna mil ’стрэлкаліст, Sigittaria L.’, ’шыльнік, Subularia aquatica L.’ выводзіць прасл. milica ’чарот, Scirpius’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэлега́т

(лац. delegatus)

прадстаўнік якога-н. калектыву, арганізацыі, дзяржавы, выбраны для ўдзелу ў рабоце з’езду, канферэнцыі, перагаворах і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэс-цэ́нтр

(ад прэс + цэнтр)

1) орган з’езду, міжнароднай або іншай нарады, спартыўных спаборніцтваў, які забяспечвае карэспандэнтаў і каментатараў радыё і тэлебачання інфармацыяй;

2) цэнтр журналістаў, дзе-н. акрэдытаваных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДВА́ЦЦАЦЬ ПЯ́ТЫ З’ЕЗД КПБ.

Адбыўся 26—28.9.1961 у Мінску. Прысутнічала 675 дэлегатаў з рашаючым і 97 з дарадчым голасам ад 240 353 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: аб праекце Праграмы КПСС (Ф.​А.​Сурганаў), аб праекце Статута КПСС (П.​М.​Машэраў); справаздачы ЦК КПЗБ (К.​Т.​Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.​Я.​Сядых); выбары ЦК КПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд ухваліў распрацаваныя ЦК КПСС праекты Праграмы і Статута КПСС. Выбраў ЦК КПБ у складзе 125 чл. і 57 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 35 чл.

Літ.:

Мазураў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXV з’езду. Мн., 1961;

Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986.

т. 6, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВА́ЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ З’ЕЗД КПБ.

Адбыўся 17—19.2.1960 у Мінску. Прысутнічала 702 дэлегаты з рашаючым і 90 з дарадчым голасам ад 203 447 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (К.​Т.​Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.​Я.​Сядых); выбары ЦК КПБ і Рэвіз камісіі КПБ. З’езд прааналізаваў дзейнасць КПБ па выкананні сямігадовага плана, патрабаваў ад парт. органаў павысіць узровень кіраўніцтва асн. галінамі нар. гаспадаркі рэспублікі. Выбраў ЦК КПБ з 115 чл. і 51 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 33 чл.

Літ.:

Мазураў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXIV з’езду. Мн., 1960;

Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986.

т. 6, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛАТА́Я БУ́ЛА (лац. Bulla aurea, венг. Aranybulla),

1) адзін з важнейшых юрыд. актаў у сярэдневяковай Венгрыі. Выдадзена ў 1222 венг. каралём Андрашам II Арпадам пад націскам т.зв. каралеўскіх слуг (пазней з іх сфарміравалася сярэдняя шляхта). З.б. гарантавала ім правы, якія да гэтага мелі магнаты (бароны): вызваленне ад падаткаў, права судаводства ў камітатах, абмежаванне абавязку ваен. службы і інш.; прадстаўляла вышэйшай і сярэдняй шляхце права паўстання супраць караля ў выпадку парушэння ім булы (адменена ў 1687).

2) Пастанова, прынятая ў 1356 у «Свяшчэннай Рым. імперыі» на імперскіх сеймах у гарадах Нюрнберг і Мец, зацверджаная імператарам Карлам IV Люксембургскім у якасці асн. канстытуцыйнага акта. Рэгулявала парадак выбрання імператара курфюрстамі, устанаўлівала час і месца выбарчага з’езду, вызначала рангі, абавязкі і прывілеі курфюрстаў. Дзейнічала да 1806.

т. 6, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)