зубраня́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. зубраня́ зубраня́ты
Р. зубраня́ці зубраня́т
Д. зубраня́ці зубраня́там
В. зубраня́ зубраня́т
Т. зубранё́м зубраня́тамі
М. зубраня́ці зубраня́тах

Іншыя варыянты: зубранё́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зубраня́ і зубранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня зубра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«Зубраня» (піянерскі лагер) 4/603; 10/498

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ЗУБРАНЯ́»,

рэспубліканскі дзіцячы лагер. Засн. ў жн. 1969 на беразе воз. Нарач (Мядзельскі р-н Мінскай вобл). Размешчаны на пл. 64 га. Працуе круглы год. У лагеры створаны ўмовы для адпачынку, аздараўлення і вучобы дзяцей. У комплексе пабудоў жылыя, лячэбныя і гасп. дамы, школа, б-ка, басейн. Дзеці 5 дружын («Азёрная», «Блакітная», «Зорная», «Лясная», «Сонечная») размяшчаюцца ў 5 аднайм. карпусах (на 160 месцаў). На тэр. лагера стадыён, пляцоўкі спарт. і для атракцыёнаў, фруктовы сад; на беразе пляжы, лодачная станцыя. У лагеры праводзяцца спартакіяды, фестывалі, канферэнцыі, рэсп. і міжнар. імпрэзы. «З.» супрацоўнічае з Бел. фондам сац. падтрымкі дзяцей і моладзі «Мы — дзецям».

Л.​Ю.​Лозка.

т. 7, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зубранё ср., см. зубраня́

зубраня́ и зубранё, -ня́ці ср. зубрёнок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зубраня́ і зубранё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня зубра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубранё́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. зубранё́ зубраня́ты
Р. зубраня́ці зубраня́т
Д. зубраня́ці зубраня́там
В. зубранё́ зубраня́т
Т. зубранё́м зубраня́тамі
М. зубраня́ці зубраня́тах

Іншыя варыянты: зубраня́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зубрёнок м. зубраня́ и зубранё, -ня́ці ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

żubrzątko

н. зубраня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПРЫЧЭ́П,

адна-, двух- ці шматвосевая павозка, якая буксіруецца аўтамабілем, цягачом ці трактарам. Прызначаны для перавозкі грузаў, пасажыраў (трансп. П.). Існуюць таксама спец. П.-майстэрні, аўтакрамы, дачныя фургоны і інш. Грузападымальнасць аднавосевых П. да 2 т, двухвосевых — 8 т; шматвосевых — 20—50 т і больш. Абсталёўваецца габарытнымі ліхтарамі і інш. На Беларусі П. вырабляюць на Мінскім аўтамабільным заводзе і прадпрыемстве «Туртранс» (Мінск).

Прычэп: 1 — «Купава» («Туртранс», Мінск); 2 — «Зубраня» (МАЗ).

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)